Вы тут

БДУ прымае віншаванні ад універсітэцкіх партнёраў


Віншавальныя лісты прыходзяць у фармаце відэазваротаў, афіцыйных паштовак і дыпломаў. Пазнаёміцца з іх зместам можна на сайце БДУ ў раздзеле «Віншаванні партнёраў БДУ».


Акрамя таго, на сайце ўніверсітэта дадзены старт анлайн-праекту «Карта віншаванняў». Прымаюцца падзячныя словы ад студэнтаў, супрацоўнікаў, выкладчыкаў, выпускнікоў, партнёраў і ўсіх ахвотных з розных куткоў кантынента.

Пакінуць успаміны і пажаданні можна на рускай, беларускай, англійскай і кітайскай мовах. Тэкст пажаданняў і месца пражывання яго аўтара аўтаматычна знаходзяць адлюстраванне на электроннай карце, якая ахоплівае ўсе краіны і гарады свету.

30 кастрычніка БДУ адзначыць сваё стагоддзе. За векавую гісторыю ўніверсітэта яго выпускнікамі сталі больш за 185 000 чалавек, у тым ліку звыш 15 тысяч замежных спецыялістаў, магістрантаў, аспірантаў. Дарэчы, першых замежных студэнтаў БДУ прыняў у 1961 годзе. У цяперашні час іх колькасць перавысіла 4000 чалавек з 60 краін.

Таксама ў Беларускім дзяржаўным універсітэце да 100-гадовага юбілею абнавілі сцяну партнёраў ВНУ. Размешчана яна на другім паверсе рэктарата каля залы пасяджэнняў Савета БДУ. Тут праходзяць важныя мерапрыемствы, цырымоніі ўзнагароджання, сустрэчы ганаровых гасцей і рабочыя нарады. Кампазіцыя прызначана для адлюстравання шматграннасці міжнароднай дзейнасці беларускай ВНУ і выказвання падзякі партнёрам за эфектыўнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі.

У аснову маштабнага малюнка пакладзены сімвал «папараць-кветка», якая ўвасабляе асвету і імкненне да ведаў, а ідэя пераемнасці і міжвузаўскіх сувязяў раскрытая праз вобраз нейрасеткі, што аб'ядноўвае розныя пакаленні і сусветную ўніверсітэцкую супольнасць. Дапаўняюць экспазіцыю вытанчаныя шкляныя шыльды з назвамі ВНУ-партнёраў, з якімі ў цяперашні час найбольш актыўна супрацоўнічае БДУ.

Усяго Беларускім дзяржаўным універсітэтам заключана больш за 500 пагадненняў з універсітэтамі з 59 краін, у ліку якіх Расія, Кітай, Узбекістан, Германія, Польшча, Японія, Ізраіль, Інданезія, Швейцарыя, Егіпет, Аман, Казахстан і іншыя. Найстарэйшым і дзеючым дакументам міжнароднага супрацоўніцтва з'яўляецца дагавор 1967 года аб навуковым і культурным супрацоўніцтве з Енскім універсітэтам імя Ф. Шылера (Германія).

Дарэчы, акцэнт на міжнародных навуковых і адукацыйных сувязях рабіў яшчэ ў 1920-х гадах першы рэктар БДУ Уладзімір Пічэта. У гады яго кіравання арганізоўваліся навуковыя камандзіроўкі супрацоўнікаў ВНУ ў Германію, Літву, Чэхію, Польшчу і іншыя краіны. У пасляваенны час міжнародныя кантакты БДУ аднавіліся ў жніўні 1955 года. Тады на навучанне ў беларускую ВНУ прыехалі 10 студэнтаў з Польшчы. У наступным годзе для вучобы па індывідуальнай праграме на філалагічны факультэт БДУ быў накіраваны студэнт з Канады. А ў першай палове 1960-х гадоў пачаліся студэнцкія абмены. Акрамя таго, з 1 верасня 1961 года БДУ стаў першай у Беларусі і адной з чатырох ВНУ Савецкага Саюза па навучанні замежных грамадзян на падрыхтоўчым факультэце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: «Нейрасетка» для партнёраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Феномен Максіма Багдановіча

Феномен Максіма Багдановіча

«Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?»

Палітыка

Бяспраўе і несправядлівасць. Куды ўлады вядуць палякаў?

Бяспраўе і несправядлівасць. Куды ўлады вядуць палякаў?

Старшыня кіруючай кансерватыўнай партыі Польшчы «Права і справядлівасць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі выказаўся наконт палітыкі Германіі.

Грамадства

Правільнае харчаванне дадому: даніна модзе або клопат аб здароўі?

Правільнае харчаванне дадому: даніна модзе або клопат аб здароўі?

Калі сфера дастаўкі гатовага харчавання перажыла бурны рост з пачаткам пандэміі, калі з офісаў вельмі многія перамясціліся ў кватэры, а пах

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».