Вы тут

Першаму клубу інтэлектуальных гульняў у Беларусі «Белай рысі» — 30


«Белая рысь» — адзіны клуб у нашай краіне, якім кіруе педагагічная сямейная дынастыя: Леанід Валянцінавіч, Тамара Васільеўна і Вольга Леанідаўна Клімовічы. Першая гульня клуба адбылася 28 кастрычніка 1991 года ў зале Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Са студзеня 1993 года «Белая рысь» пачала працаваць у Гомельскім абласным Палацы піянераў і навучэнцаў. І ўжо вясной каманда клуба стала чэмпіёнам дня юнацкага тэлевізійнага турніру па «Брэйн-рынгу» (Масква) і віцэ-чэмпіёнам СНД. 


У студзені 1995 адбыўся першы сход ініцыятыўнай групы па стварэнні беларускай лігі. Трэнеры юнацкіх каманд і вядучыя гульцы дарослых на школьным чэмпіянаце Беларусі ў Гомелі прымаюць рашэнне стварыць грамадскую арганізацыю, якая аб’ядноўвае беларускія каманды і клубы. Так афіцыйна ўзнікла грамадская арганізацыя «Беларуская ліга інтэлектуальных каманд». Восенню 1996 года гомельская каманда «Хатнi Бусел» (капітан Тамара Клімовіч) стала чэмпіёнам Беларусі па «Што? Дзе? Калі?» у Мінску.

Пачатак новага тысячагоддзя для клуба быў адзначаны серыяй перамог: «Сільмарыльён» і «Белая рысь» занялі прызавыя месцы на рэспубліканскіх турнірах. У студзені 2003 года юнацкая каманда (капітан Вольга Клімовіч) заняла 1-е месца сярод 249 каманд на сінхронным Кубку Рэспублікі, у лютым выйграла рэспубліканскі турнір «Iгуменская завея», а ў сакавіку — юнацкі чэмпіянат Беларусі па «Брэйн-рынгу». У маі 2004 года па ініцыятыве кіраўнікоў «Белай рысі» пры падтрымцы Міжнароднай Асацыяцыі клубаў «Што? Дзе? Калі?», у Гомелі быў праведзены першы эксперыментальны «Кубак Еўропы» — летам 2007 года ён быў прызнаны найлепшым турнірам у свеце. 

У 2017 годзе чэмпіёнам Беларусі і Еўропы па «Брэйн-рынгу» сярод школьнікаў стала каманда «Каўчэг» (трэнер Вольга Клімовіч), чэмпіёнам Беларусі ў катэгорыі «дзеці» — каманда «Тыгры ў лінейку» (трэнер Тамара Клімовіч). Сама Тамара Васільеўна атрымала «Буслянку» за ўнёсак у беларускі інтэлектуальны рух, а Леанід Клімовіч — медаль «За працоўныя заслугі». 

Сёння «Белая рысь» працягвае свой рух. Летась клуб правёў серыю гульняў «Масачныя ранішнікі». Сёлета на жнівеньскай канферэнцыі кіраўнік Клуба інтэлектуальных гульняў Леанід Клімовіч атрымаў званне «Выдатнік адукацыі». 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.