Вы тут

НАШЫ З ВАМІ ЎЗНАГАРОДЫ


Рэдакцыя газеты “Голас Радзімы” ды яе супрацоўнікі адзначаныя дыпломамі й граматай па выніках удзелу ў рэспубліканскім конкурсе.


Кожны, хто чытае газету “Голас Радзімы”, звяртае ўвагу: гэта ёсць плён калектыўнай працы як журналістаў рэдакцыі, так і яе няштатных карэспандэнтаў з ліку беларусаў замежжа. Дзякуючы такому ўзаемадзеянню як жыццё ў Беларусі, так і жыццё нашых супляменікаў за яе межамі адлюстроўваецца на старонках газеты. Прычым — на высокім узроўні. Пра тое сведчаць і чарговыя ўзнагароды.

Іх уручалі напрыканцы нядаўняга рэспубліканскага семінара для дзяржаўных СМІ “Маркетынг і новыя медыя” Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак. Гэта былі ганаровыя граматы, дыпломы пераможцам і лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных дачыненняў, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацу з суайчынікамі за мяжой.

У ліку пераможцаў конкурсу ў “асабістым заліку” — галоўны рэдактар газеты “Голас Радзімы” Іван Ждановіч і рэдактар аддзела Ганна Лагун: яны атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад Упаўнаважанага. І сама рэдакцыя газеты “Голас Радзімы” ушанаваная па выніках працы ў 2020 і першай палове 2021 гадоў пахвальнай граматай Упаўнаважанага.

Рыгор Гарэшка

СВЕЖЫ НУМАР

Загаловак у газеце: НАШЫ З ВАМІ ЎЗНАГАРОДЫ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.