Вы тут

Наталля Качанава аб сітуацыі з мігрантамі: Мы зробім усё, каб захаваць мір і спакой у нашай краіне


Беларускія сенатары выехалі на беларуска-польскую мяжу, каб увачавідкі ўбачыць умовы, у якіх зараз знаходзяцца некалькі тысяч мігрантаў. 


— Гэтая сітуацыя не можа не хваляваць, ніводнага чалавека ў нашай краіне, — выказала свой пункт гледжання спікер верхняй палаты беларускага парламента. — Тое бязладдзе, якое адбываецца ў адносінах да мігрантаў, — гэта бесчалавечна. 

Яна нагадала, што беларусы, якія ведаюць і памятаюць гісторыю сваёй краіны, лёс якой зруйнавалі шматлікія войны, падчас якіх пакутавалі людзі, гінулі ад голаду дзеці, разумеюць той жах, які адбываецца на беларуска-польскай мяжы. Спікер верхняй палаты парламента звярнула ўвагу і на адносіны да крызісу з боку польскіх улад і маўчанне Еўрасаюза, які не рэагуе на тое, што адбываецца з мігрантамі:

— Гэтае бязладдзе, бесчалавечна! — акцэнтуе ўвагу Наталля Качанава. — Вядома, мы не можам спакойна назіраць за тым, што адбываецца побач з межамі нашай краіны: міралюбівай, якая заўсёды імкнулася да міру, згоды, якая ніколі на дапускала зневажэння правоў чалавека. Мы заўсёды стаялі на тым, каб людзі жылі ў міры і згодзе, разумеючы і памятаючы сваю гісторыю. Таму мы, члены Савета Рэспублікі, не можам проста глядзець на гэта.

Старшыня Савета Рэспублікі расказала журналістам, што сёння яе калегі па сенатарскаму корпусу паехалі на мяжу, каб увачавідкі пабачыць на тое, што адбываецца там:

— Мы бачым навіны і ўвесь час хвалюемся за гэтых людзей, — падкрэсліла яна. 

Разам з тым, яна звярнула ўвагу на тое, што ў крызісе імкнуцца абвінаваціць Беларусь:

— У нас даўно прыняты закон, які дазваляе жыхарам 80 краін прыязджаць да нас без віз, і людзі могуць ехаць туды, куды захочуць, — кажа Наталля Качанава. — Мы гэтых людзей не запрашалі да сябе ў краіну, яны едуць у Еўрасаюз, яны бягуць ад вайны: іх запрасілі, яны едуць на працу, яны жадаюць жыць у міры ў еўрапейскіх краінах. 

Яна задаецца, па-сутнасці, рытарычнымі пытаннямі: чаму так адбываецца? Пры чым тут беларускія ўлады і Беларусь? Пры чым тут беларусы? 

— Таму мы абураны паводзінамі (Еўрасаюза. — Аўт.) і гэта трэба спыняць, — кажа спікер і падкрэслівае. — І мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб захаваць мір і спакой у нашай краіне. А лжываму неабгрунтаванаму абвінавачанню, якое гучыць у адрас Беларусі, мы павінны паставіць заслон. 

У сувязі з гэтым, Старшыня Савета Рэспублікі нагадала, што сёння прайшло пасяджэнне прэзідыума верхняй палаты парламента, дзе быў прыняты зварот з пазіцыяй членаў Савета Рэспублікі па сітуацыі на граніцы нашай краіны. 

— Гэты зварот мы накіруем ва ўсе міжнародныя арганізацыі з мэтай данесці праўду аб тым, што адбываецца на межах з нашай краінай, — звяртае яна ўвагу.

Акрамя таго, па словах Наталлі Качанавай, першасная арганізацыя ГА «БСЖ», створаная ў Савеце Рэспублікі плануе сумесна з іншымі першаснымі арганізацыямі ўсёй краіны гэтага грамадскага ад’яднання прыняць зварот аб імя беларускіх жанчын:

— Таму што мы, жанчыны, не можам глядзець на тыя жахлівыя ўмовы, у якіх знаходзяцца сёння людзі, дзеці, жанчыны — гэта проста бесчалавечна, — пераканана яна. — Мы абураны паводзінамі (Еўрасаюза. — Аўт.) і, як жанчыны, матулі, бабулі, вельмі ўстрывожаны, што такое адбывацца ў ХХІ стагоддзі з людзьмі. 

Яна яшчэ раз акцэнтавала ўвагу: такія адносіны да людзей — недапушчальныя і бесчалавечныя. 

— З гэтым трэба змагацца ўсім, хто сёння цэніць мір і спакой, жыццё людзей, — рэзюмавала яна.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.