Вы тут

Тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў падаўжаецца яшчэ на паўгода


Для прыняцця дадатковых мер па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19 у чарговы раз прадаўжаецца тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў, выдадзеных грамадзянам і юрыдычным асобам пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Адпаведны ўказ нумар 454 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 лістапада, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ ад 25 лістапада 2020 года нумар 442 «Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў». Так, дакументы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2021 года па 26 сакавіка 2022 года, будуць сапраўдныя яшчэ 6 месяцаў. Пералік такіх дакументаў устаноўлены ўрадам.

На працягу названых 6 месяцаў грамадзяне з улікам існуючых жыццёвых абставін і эпідэміялагічнай абстаноўкі ў зручны для іх час могуць звярнуцца па новы дакумент. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння пашпарта заканчваецца 1 снежня і не працягваўся раней, то ён будзе працягнуты аўтаматычна да 1 чэрвеня 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.