Вы тут

Каля 600 электразарадных станцый да канца года з’явяцца ў Беларусі


Да канца года ў Беларусі будзе функцыянаваць каля 600 электразарадных станцый. Аб гэтым паведаміў журналістам на рэгіянальным форуме #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне — рэгіёны) у Віцебску старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэй Рыбакоў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

На форуме прайшла прэзентацыя тэхналогіі электразарадных станцый, як яны функцыянуюць праз праграму ў тэлефоне і як будуць удасканальвацца ў далейшым для больш камфортнай работы для спажыўцоў. «Лічбавізацыя нафтахімічнай галіны па ўсім ланцужку — ад свідравіны да канчатковай прадукцыі — з’яўляецца значнай канкурэнтнай перавагай як прадпрыемстваў галіны, так і прадуктаў, якія вырабляюцца. Усе праекты, якія ляжаць у галіне цыфравізацыі нафтахімічнай галіны, з’яўляюцца важнымі. Калі гаварыць па спажывецкіх момантах, то канцэрн „Белнафтахім“ з’яўляецца дзяржаўным выканаўцам па ўстаноўцы электразарадных станцый і ў цэлым задзейнічаны ў развіцці электратранспарту ў краіне. Практычна кожны дзень уводзяцца новыя электразарадныя станцыі, і да канца года ў краіне іх з’явіцца каля 600», — адзначыў Андрэй Рыбакоў.

Ён дадаў, што цыкл цыфравізацыі галіны яшчэ не скончаны, а, у прыватнасці, рэгіянальны форум у Віцебску дапаможа знайсці новыя пункты росту і развіцця. «Сёння ні адзін інвестыцыйны працэс не пачынаецца без уліку ўкаранення лічбавых тэхналогій, каб можна было не толькі і не столькі кіраваць фізічна новым тэхналагічным абсталяваннем, колькі здымаць і апрацоўваць вялізную базу даных для выпрацоўкі аптымальных рашэнняў. Любы праект на перадінвестыцыйнай стадыі суправаджаецца аддзелам цыфравізацыі», — падкрэсліў кіраўнік канцэрна.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.