Вы тут

Макей абмеркаваў з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа сітуацыю з бежанцамі на граніцы


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Франчэска Рока, паведамілі ў пресс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.


Фота: mfa.gov.by

Уладзімір Макей праінфармаваў свайго субяседніка аб развіцці сітуацыі з мігрантамі на заходняй мяжы краіны і падыходах Беларусі да вырашэння гэтага пытання, у тым ліку аб узаемадзеянні з міжнароднымі арганізацыямі.

«Бакі абмяняліся думкамі аб міграцыйнай праблеме і аднадушна абазначылі глабальны характар гэтага вызову, які не абмяжоўваецца сітуацыяй на мяжы Беларусі, пацвердзілі адсутнасць альтернативы дыялогу і супрацоўніцтву ўсіх зацікаўленых для ўстаранення яго прычын», — расказалі ў МЗС.

Міністр пацвердзіў гатоўнасць і адкрытасць беларускага боку да ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі па аказанні гуманітарнай дапамогі асобам, якія трапілі ў цяжкае становішча на мяжы. Ён таксама падзякаваў субяседніку за сродкі, выдзеленыя Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа з надзвычайнага фонду федэрацыі для аказання дапамогі названым асобам.

Франчэска Рока высока ацаніў намаганні беларускага боку ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва з МФЧК. Бакі дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.