Вы тут

Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 прыбыла ў Беларусь


Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 сёння прыбыла ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) бязвыплатна паставіў дэксаметазон у таблетках і ампулах, які прызначаецца пацыентам з пнеўманіяй і дыхальнай недастатковасцю. Агульная сума пастаўкі — $ 387280.

Медыкаменты будуць размеркаваны па стацыянарных установах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і выкарыстаны для лячэння як хворых каронавірусам, так і пацыентаў з іншымі захворваннямі, у тым ліку дзяцей.

Таксама па лініі ЮНІСЕФ да канца года плануецца чарговая пастаўка сродкаў індывідуальнай абароны для работы з пацыентамі з COVID-19 на агульную суму больш як $400 тыс.

Прэв’ю: Міністэрства аховы здароўя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.