Вы тут

Лукашэнка аб манеўрах НАТА: я павінен прадбачыць, што адбудзецца, каб не атрымалася, як у 1941 годзе


Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што на фоне манеўраў НАТА ў суседніх краінах ён вымушаны мець планы і падраздзяленні, часткі беларускай арміі, якія будуць рэагаваць на любую спробу тут стварыць канфлікт. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Вось яны і пачалі гэтыя манеўры ў Польшчы, у Латвіі, Літве і ва Украіне. Што павінен я рабіць як галоўнакамандуючы? Я не павінен ісці на правакацыі, паддацца на гэтыя, але я павінен прадбачыць, што адбудзецца, каб не атрымалася,» як у 1941 г. Сталін усім казаў: не паддавацца на правакацыі, не паддавацца, сігналы ішлі з Крамля, а тут ужо вайна фактычна пачыналася, таму я вымушаны мець планы і падраздзяленні, часткі беларускай арміі, якія будуць рэагаваць на любую спробу тут стварыць канфлікт» — сказаў Прэзідэнт. — «На мяжы Прыбалтыкі, Польшчы і Украіны. На жаль, яны пабеглі наперадзе нават войскаў НАТА, украінцы, ну, як звычайна. Неба закрылі раней, чым Еўрасаюз і амерыканцы, для беларускіх пералётаў самалётаў, дакладна так і тут».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.