Вы тут

Наталля Качанава аб АДКБ: Мы будзем разам, каб захаваць мір і стабільнасць у нашых краінах


Старшыня Савета Рэспублікі ацаніла дзейнасць міратворчых сіл АДКБ у Казахстане. 


— Мы ў Беларусі з глыбокай трывожнасцю ўспрынялі падзеі, якія адбыліся ў нашай сяброўскай краіне — Казахстане. І беларускія міратворцы ехалі туды не ваяваць, а абараніць народ, — заявіла ў гутарцы з журналістамі спікер верхняй палаты парламента падчас наведвання сёння Мінскага падшыпнікавага завода і сустрэчы з яго працоўным калектывам.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу на наступствы спробы знешніх сіл здзейсніць дзяржпераварот у гэтай краіне:

— Мы разумелі выдатна, што гэта перш за ўсё пакуты краіны і яе народа. У дзень жалобы, 10 студзеня, мы, члены Савета Рэспублікі, накіравалі спачуванне дружалюбнаму народу і нашым калегам-парламентарыям, — расказала яна.

Кажучы аб накіраванні міратворчых сіл АДКБ у Казахстан, Наталля Качанава адзначыла, што прынятае рашэнне было абсалютна правільным.

— Мы як актыўны ўдзельнік Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы адгукнуліся на просьбу прэзідэнта Казахстана, каб аказаць дапамогу нашаму дружалюбнаму народу і стабілізаваць сітуацыю, якая адбывалася ў гэтай краіне. Гінулі людзі, мірныя людзі! Гэта страшна, — падкрэсліла яна. — Вы бачылі, якая сітуацыя там складвалася ў гэтыя дні, гэта жудасна, калі гінуць людзі, у тым ліку дзеці, у абсалютна мірны час. Зразумела, мы не маглі зрабіць па-іншаму.

Працягваючы тэму, спікер адзначыла, што сёння бакі дамовы яшчэ больш разумеюць, што ўмацоўваць сілы АДКБ неабходна.

— Мы павінны быць разам у вырашэнні такіх важных і складаных задач, якія ўзнікаюць перад якой-небудзь асобна ўзятай краінай, — пераканана Старшыня Савета Рэспублікі. — Кожная краіна разбярэцца са сваімі ўнутранымі пытаннямі сама. І я ўпэўненая, што мудры казахстанскі народ разбярэцца з праблемамі, якія ёсць у яго краіне. Але важна, што ў цяжкую хвіліну мы апынуліся побач. Нашы міратворцы ехалі туды не ваяваць, яны ехалі абараніць народ, дапамагалі ў ахове жыццёва важных аб’ектаў. Упэўненая, мы справімся з гэтай задачай — і гэта ўрок для ўсіх: усе павінны разумець, што члены АДКБ заўсёды будзем разам для таго, каб захаваць мір і стабільнасць у нашых краінах.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.