Вы тут

Брыло: На ўнутраным рынку дастаткова харчовай сыравіны і тавараў


На ўнутраным рынку Беларусі дастаткова харчовай сыравіны і тавараў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БелТА.


 

Фота: БелТА

Беларусь з 1 студзеня ў адказ на санкцыі ўвяла харчовае эмбарга на шэраг тавараў з дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны. У пераліку забароненых тавараў — свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), агародніна, акрамя прызначанай для сяўбы, фрукты і арэхі, тлушч свіны і тлушч свойскай птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншы жывёльны алей, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.

На пытанне, ці не сутыкнецца беларускі рынак з няхваткай прадукцыі, Ігар Брыло адказаў: «У нас не тое што дастаткова сыравіны, яе намнога больш. На сёння ў нас больш за 400 найменняў цвёрдых і паўцвёрдых сыроў. Мы вырабляем у год каля 250 тыс. т такіх сыроў, а за мінулы год імпартавалі 1,4 тыс. т. Таму лічбы несупастаўныя, і нельга сказаць, што нехта нешта страціў. Павялічылася і лінейка мяккіх сыроў».

Ён таксама закрануў тэму імпартазамяшчэння мясной прадукцыі. «Напэўна, выклікаюць цікавасць перш за ўсё розныя прадукты — хамон і гэтак далей. Па выніках мінулага года мы завезлі ў краіну ўсяго толькі 20 т такога прадукту, а вырабілі каля 480 т. Таму на сталах будзе беларуская мясная прадукцыя, якая не ўступае імпартнай па якасці», — адзначыў першы намеснік міністра.

«Нашы перапрацоўшчыкі выпускаюць больш за 1,5 тыс. найменняў малочнай і 1 тыс. — мясной прадукцыі. І кожны год павялічваюць гэту лінейку», — звярнуў увагу прадстаўнік Мінсельгасхарча.


Беларусь забяспечыла ў 2021 годзе экспарт сельгаспрадукцыі на рэкордную суму

Беларусь забяспечыла ў 2021 годзе экспарт сельгаспрадукцыі на рэкордную суму, паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

«Па выніках мінулага года мы экспартавалі прадукцыю АПК на рэкордную суму. Год закрыем з лічбай практычна $6,5 млрд. Амаль $700 млн дадалі да ўзроўню мінулага года», — сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, на 12 працэнтаў вырас экспарт у краіны СНД (уключаючы Расію), на 42 працэнты — у краіны далёкага замежжа.

У 2020 годзе экспарт склаў $5,8 млрд. Па выніках пяцігодкі плануецца дасягнуць лічбы $7 млрд.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Як палескі творца ажыўляе дрэва. Іван Супрунчык і яго жывая гісторыя

Як палескі творца ажыўляе дрэва. Іван Супрунчык і яго жывая гісторыя

Немагчыма злічыць, колькі таленавітых людзей жыве ў Беларусі. Часам вялізны талент можна знайсці нават у невялікай вёсачцы.

Грамадства

Да плюс 32! З нядзелі да нас ідзе новая хваля спякоты

Да плюс 32! З нядзелі да нас ідзе новая хваля спякоты

Калі 23 чэрвеня тэмпература паветра была блізкай да кліматычнай нормы.