Вы тут

Мінчанін у краме бытавой тэхнікі падмяніў пустую каробку на каробку з ноўтбукам


Аператыўнікі Першамайскага РУУС сталіцы затрымалі 47-гадовага непрацуючага мужчыну, які ў краме бытавой тэхнікі выкраў ноўтбук.


Як растлумачыў затрыманы, ён мэтанакіравана зайшоў у адзін са сталічных магазінаў, узяўшы з сабой пустую каробку ад ноўтбука. Далей, як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у краме мужчына выбраў патрэбную мадэль і пачаў афармляць растэрміноўку. Пакуль спецыяліст банка афармляў неабходныя дакументы, падазраваны пераканаўся, што за ім ніхто не назірае, дастаў з пакета пустую каробку і падмяніў яе на каробку з ноўтбукам, пасля чаго пакінуў магазін.

Выкрадзенае адразу рэалізаваў невядомаму за палову кошту. Сума ўрону склала каля 8700 рублёў. На мінчаніна пачалі крымінальную справу за крадзеж, учынены ў буйным памеры.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.