Вы тут

Другое выданне аповесці Алега Ждана «Прынцэса» ужо ў кнігарнях


У Беларусі добра ведаюць празаіка Алега Ждана, які піша на рускай мове. Яго кнігі «У гасцях і дома» («В гостях и дома»), «Рысы і абліччы» («Черты и лица»), «Знаёмы» («Знакомый»), «Па абодва бакі прахадной» («По обе стороны проходной»), «Геній» («Гений») і іншыя, выдадзеныя ў самыя розныя гады, карыстаюцца ўвагай самага шырокага кола чытачоў. 


У апошнія гады Алег Аляксеевіч шмат піша і з разлікам на юнага чытача. Падлеткам адрасавана яго аповесць «Прынцэса». У падзагалоўку твора: «Маленькая аповесць з прызнаннем і загадкай». «У суботу вечарам Мішка Сідарчук на асфальце перад домам Алёнкі намаляваў крывавае сэрца і напісаў: „Тибэ моя принцэса“. Сэрца — гэта ўсім зразумела — каханне. І падпісаўся — Пельмень. У нядзелю раніцай яна выйшла на лоджыю рабіць зарадку і, канешне ж, адразу ўбачыла гэтае пасланне. Вельмі раззлавалася: непісьменнае прызнанне. Не па-руску і не па-беларуску. Нават коску не паставіў. Зразумела, ёй, выдатніцы, гэа не падабаецца. Крывавае сэрца таксама не па душы. Ну і галоўнае — увесь дом зразумеў, што прызнанне — ёй. Канешне, дом вялікі, прынцэс шмат, але Алёнка самая прынцэсная з усіх прынцэс. „Дурань! — сказала яна Мішку ў панядзелак. — Ты хаця б у слоўнік зазірнуў! Ты мяне зганьбіў!“ А Мішка ўсміхаўся, як быццам яна таксама прызналася яму ў каханні.

Нават настаўнікі прыходзілі падзівіцца. Настаўнік матэматыкі паціснуў плячыма і сказаў: „Дурната“. Настаўнік малявання: „Бяздарна“. А Варвара Яфімаўна, русіца, пляснула ў далоні і сказала: „Божа, і гэта мой вучань!“ Гэта яна, зразумела, пра памылкі...»

Перакладзеная на беларускую мову Алесем Карлюкевічам, аповесць Алега Ждана «Прынцэса» ужо другі раз выходзіць у Выдавецкім доме "«Звязда». Першае выданне пабачыла свет летасць і вельмі хутка разыйшлося па бібліятэках краіны. Другое —толькі што. Кнігу можна знайсці ў кнігарнях ААТ «Белкніга» і ў розных гарадах краіны, а таксама ў «Акадэмкнізе» ў Мінску па праспекту Незалежнасці, 72. А лепей набыць у самім Выдавецкім доме «Звязда» у Мінску па вуліцы Захарава, 19. Дарэчы, па замове кнігу Алега Ждана, як і іншыя кніжныя выданні «Звязды», выдавецтва можа даставіць у самыя далёкія ад Мінска раёны — і ў Столін, і ў Расоны, і ў Астравец... Адным словам, куды заўгодна. І, між іншым, не толькі ў райцэнтры, але і ў аграгарадкі, у тыя школы і сельскія бібліятэкі, якія працуюць у вёсках. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.