Вы тут

Восьмая сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца 15 сакавіка


Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін СЕМЯНЯКА на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў.


Падчас новай сесіі будуць разгледжаны 13 праектаў законаў. У першым чытанні абмяркуюць шэраг законапраектаў па крымінальнай адказнасці, донарству крыві, магістральным транспарце, абыходжанню з адходамі. Некалькі законапраектаў будуць разгледжаны ў другім чытанні. 

«У той жа час у пастаянных камісіях знаходзяцца каля 30 законапраектаў, якія па меры заканчэння работы над імі будуць уключацца ў парадак дня. Цэлы шэраг законапраектаў будуць уносіць міністэрствы і ведамствы ў рабочым парадку згодна з планам заканадаўчай дзейнасці на 2022 год», — сказаў парламентарый.
Завершыцца сесія 30 чэрвеня, а дзявятая пачнецца ўжо ў верасні і працягнецца па апошні працоўны дзень чэрвеня 2023 года.

«Такі рэжым работы прапанавалі самі дэпутаты. Мінулы рэжым з дзвюма сесіямі ў год (восеньскай і вясенняй) быў не зусім зручны. Міжсесійны перыяд выпадаў з заканатворчай дзейнасці. Мы вышлі з ініцыятывай да Канстытуцыйнай камісіяй, і яна яе падтрымала. Сёння мы ўжо пачынаем працаваць па-новаму», — тлумачыў змены Валянцін Семяняка.

Ён адзначыў, што дэпутатам мае быць разгледзіць карэкціроўку каля 100 законаў і кодэксаў у сувязі з абнаўленнем Канстытуцыі. Асаблівая ўвага тут будзе нададзена рэзанасным дакументам — такім як Закон аб Усебеларускім народным сходзе, Закон аб Нацыянальным сходзе, Выбарчы кодэкс, Закон аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі. 

«Гэта дастаткова вялікая работа, якую неабходна завяршыць да сакавіка 2024 года. У той жа час дэпутацкі корпус разумее алгарытм гэтай дзейнасці. Мы да яе падыходзім падрыхтавана, згодна з профілем кожнай камісіі. Я думаю, што гэтыя лёсавызначальныя рашэнні будуць прыняты ў тэрмін, якасна і адказна», — дадаў спікер. 

Так, па яго словах, Закон аб УНС разглядзець плануюць ужо ў другой палове бягучага года. «Я бачу так, што ў першым чытанні ў другой палове года праект можа быць разгледжаны, а да канца года можа быць разгледжаны і ў другім чытанні. Падрыхтоўкай гэтага законапраекта будзе займаецца Пастаяннай камісія па заканадаўстве», — выказаў свае думкі дэпутат.

Выступаючы перад калегамі на пасяджэнні Савета, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА сказаў, што заканадаўчая дзейнасць павінна выходзіць на прынцыпова новы ўзровень.

«У развіццё новай Канстытуцыі нам мае быць прыняць вялікі масіў законапраектаў. Гэта каля 100 кодэксаў і законаў, у тым ліку перавесці актуальныя нормы дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта ў дзеючыя законы. Пры гэтым павінна быць захавана патрабаванне кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні сістэмных падыходаў да заканадаўчага рэгулявання, высокай якасці законаў, іх простасці і зразумеласці для людзей», — заявіў старшыя ніжняй палаты парламента. Ён заклікаў дэпутатаў быць больш актыўнымі і ініцыятыўнымі пра самастойнай распрацоўцы законаў.


У тэму

Андрэй САВІНЫХ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, пракаментаваў журналістам падзеі, што складваюцца ў свеце: «Міжнародная сітуацыя мае вельмі негатыўныя тэндэнцыі. Усе працэсы паскараюцца і, на жаль, напружанне ўзрастае. Мы бачым шмат турбуючых фактараў, што могуць аказаць негатыўны ўплыў на Рэспубліку Беларусь. У гэтых умовах мяняецца і сам характар знешнепалітычным намаганняў і знешняй палітыкі. Ад пошуку новых кантактаў беларуская дыпламатыя пераходзіць да абароны нацыянальных інтарэсаў, суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Мы павінны сёння мысліць у катэгорыях пагроз, што ўзнікаюць, і ў фармаце іх прадухілення. Гэта стане актуальным на сярэднетэрміновую перспектыву. Захаваць свой суверэнітэт, сваю палітычную будучыню магчыма толькі ў саюзах — ваенных, палітычных, эканамічных. Мяркую, што Саюзная дзяржава ў поўнай меры адпавядае гэтым крытэрыям і становіцца гарантам захавання перспектыў на будучыню і для Рэспублікі Беларусь, і для Расійскай Федэрацыі».

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: president.gov.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.