Вы тут

Сіноптыкі прагназуюць у чацвер анамальныя маразы — уначы да мінус 15 градусаў


Расслабляцца і прыбіраць цёплыя рэчы на далёкія паліцы пакуль яшчэ рана, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Праўда, у аўторак на нашай тэрыторыі яшчэ ў поўнай меры будзе гаспадарыць вясновае цяпло, прынамсі ўдзень. Чакаецца пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра днём — ад плюс 2 па паўночным усходзе да 13 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Начное паніжэнне тэмпературы месцамі пачнецца ўжо ў сераду. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 марозу, па паўночным усходзе пры праясненнях — да мінус 11 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — ад нуля да плюс 2 градусаў. Удзень будзе ад нуля да плюс 7 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 10 цяпла.

І ў чацвер будзе без ападкаў. Уначы і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 марозу, па паўночным усходзе месцамі — да мінус 11—15 градусаў. Удзень будзе ад нуля да 6 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, не чакаецца ападкаў і ў пятніцу. Тады ўначы пры чыстым небе магчымыя істотныя замаразкі. Уначы і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны месцамі на дарогах магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—9 марозу, па паўночным усходзе месцамі да мінус 12 градусаў. Удзень будзе 1—8 цяпла.

У выхадныя тэмпературны рэжым зноў вернецца ў сваё рэчышча і стане цяплей. У суботу пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны месцамі на дарогах магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 2—8 марозу, удзень — 2—9 цяпла. У нядзелю працягне кіраваць надвор'ем антыцыклон. Уначы і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны месцамі на дарогах магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе да 7 марозу, а ўдзень — ад 3 да 10 цяпла.

І яшчэ. «Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі стабільная, магутнасць дозы гама-выпраменьвання на пунктах назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра адпавядае шматгадовым значэнням», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.