Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Рашучасць дапаможа ажыццявіць планы, а вось сумневы — шлях да няўдач. Разлічваць давядзецца толькі на ўласныя сілы. Паспрабуйце пазбягаць усяго таемнага і закуліснага, не дазваляйце ўцягваць вас у якія-небудзь інтрыгі і змовы. Уласнымі перажываннямі лепш дзяліцца толькі з блізкімі і праверанымі людзьмі. У суботу давядзецца аддаць нямала сіл, каб прымусіць навакольных прыслухацца да вашых слоў.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні давядзецца шмат працаваць і верыць у поспех, нягледзячы ні на што. У панядзелак пастарайцеся не аддаляцца ад калег, бо ў дадзенай сітуацыі самым лепшым рашэннем стане калектыўнае. У сераду лепш пазбягаць сустрэчы з начальствам: вашы ініцыятывы могуць няправільна патлумачыць. У чацвер усе свае ўмовы абгаварыце загадзя і максімальна выразна.


БЛІЗНЯТЫ. Інтуіцыя дазволіць вам дзейнічаць рашуча, выбіраючы пры гэтым найбольш удалыя напрамкі для прыкладання намаганняў. Могуць актывізавацца сувязі з партнёрамі з іншых гарадоў. Атрымаеце прыбытак і ўмацуеце прафесійныя пазіцыі. Адчуеце, што трывога сыходзіць і сітуацыя мяняецца да лепшага. У выхадныя зможаце парадаваць сябе падарожжам або выгаднай пакупкай.


РАК. На гэтым тыдні пажадана загадзя скласці падрабязны план спраў і сустрэч і імкнуцца яго выканаць. У аўторак пры вырашэнні прынцыповых пытанняў цвёрда адстойвайце свае перакананні. У сераду вам будзе ўдавацца любая праца. У чацвер старайцеся не прапусціць важную дзелавую інфармацыю і не адкладайце запланаваныя сустрэчы. У суботу не давайце волю негатыўным эмоцыям.


ЛЕЎ. Тыдзень добры для набыцця новых ведаў і навыкаў, для пошуку працы і кар'ернага росту. Толькі не даходзьце ў сваёй рашучасці да неразважлівасці. Паспрабуйце не ўвязвацца ў авантурныя рамантычныя гісторыі, калі не жадаеце трапіць у любоўны трыкутнік. Знайдзіце час для сям'і і сяброў.


ДЗЕВА. Вы занадта шмат патрабуеце ад сябе. Тыдзень будзе дынамічны і паспяховы ў многіх галінах, хоць незадаволенасць сабой крыху знізіць вашу радасць ад поспеху. Далёкая паездка стане на рэдкасць удалай. Толькі не забудзьцеся прывесці ў парадак дакументы, заплаціць падаткі, крэдыты і камунальныя плацяжы. Нядзелю пастарайцеся прысвяціць сабе.


ШАЛІ. Першая палова тыдня будзе багатая на падзеі і цікавыя сустрэчы. Самы час чымсьці сябе папесціць. У аўторак лепш не выказваць услых меркаванняў пра таго, хто старэйшы за вас або вышэйшы пасадай. У другой палове тыдня не рэкамендуецца правакаваць канфлікты. У пятніцу пажадана заняцца асабістым жыццём.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні праца будзе ганяцца за вамі, як галодны воўк за сваёй здабычай. Але вы ўсё паспееце, атрымаеце прыбытак і заслужыце павагу ад калег і начальства. Ваш аўтарытэт узрасце. У сераду вызваліцеся ад вялікай праблемы. У выхадныя зможаце адправіцца ў падарожжа і добра адпачыць.


СТРАЛЕЦ. Праца запатрабуе шмат сіл і часу, але можаце разлічваць на дапамогу сяброў і блізкіх. Паспрабуйце ісці на разумны кампраміс з дзелавымі партнёрамі і калегамі, гэта вельмі дапаможа. Але не перанапружвайцеся. Не забывайцеся пра адпачынак, сям'ю, сяброў.


КАЗЯРОГ. Першая палова тыдня з найбольшай верагоднасцю пройдзе ў мітусні і хатніх клопатах. З чацвярга прыйдзецца працаваць упарта і шмат, сістэматызуючы велізарную колькасць назапашанага матэрыялу. Вынік будзе вельмі нечаканы і прывядзе да з'яўлення прывабных прафесійных даляглядаў.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні варта асаблівую ўвагу звярнуць на справы сямейныя, родным і дзецям відавочна патрэбна ваша дапамога. А вось у кар'еры зацішша, асаблівых вынікаў праца пакуль не прынясе. З рызыкоўнымі планамі і дзеяннямі пажадана пачакаць, непажадана браць крэдыты і здзяйсняць буйныя пакупкі.


РЫБЫ. Выдатны перыяд для зносін, паездак, вырашэння важных пытанняў, якія нельга больш адкладаць. Да вас будуць звяртацца па дапамогу і параду. Можаце атрымаць магчымасць рэалізаваць творчыя задумы. Аднак трэба думаць не толькі пра сябе, шукайце кампраміс, не лічыце, хто больш уклаў і зрабіў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.