Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Ні за што важнае ў панядзелак не бярыцеся, таму што справа пройдзе з напругай, лаянкай, на грані краху. А для поспеху патрэбна ціхая, незаўважная актыўнасць. Асцерагайцеся настроіць супраць сябе калектыў. Магчымы форс-мажоры і непрыемнасці. У аўторак і сераду чакаецца далёкая паездка. У чацвер і пятніцу большая частка часу пойдзе на дзелавыя пытанні. Выхадныя праведзяце з аднадумцамі.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. У панядзелак будуць непрыемнасці, але асабіста вас яны не закрануць. Наадварот, вы станеце ў чымсьці паспяховыя ці вам пашанцуе. У аўторак акуратна карыстайцеся чужымі грашыма і рэчамі, калі вам далі іх на час. З серады і да канца тыдня будзеце сканцэнтраваны на сабе. Захочацца зрабіць штосьці для знешнасці і здароўя. У нядзелю здарыцца непрыемная размова або няўдалая паездка. Але ўвечары вы знойдзеце, як адцягнуцца і суцешыцца.


БЛІЗНЯТЫ. Будуць насычаныя пачатак і канец тыдня. У панядзелак пашанцуе на карысную інфармацыю і патрэбныя знаёмствы. У нядзелю лепш не хадзіць у адасобленыя і закінутыя месцы. Паміж панядзелкам і нядзеляй можаце адпачываць. Нічога важнага не адбудзецца. Больш удалыя на агульным фоне пятніца і субота, а няўдалыя — аўторак і серада.


РАК. Вам усё часцей будзе хацецца адпачыць. Ад усіх спраў пазбавіцца не атрымаецца. Але хаця б не пачынайце нічога новага, дарабіце тое, што ўжо пачалі. У панядзелак запатрабуюць увагі дзеці. У аўторак і сераду стомленасць адаб'ецца на самаадчуванні. У чацвер і пятніцу вам увесь час будуць перашкаджаць розныя дробязі не на вашу карысць. Субота стане самай загружанай, давядзецца тэрмінова штосьці дарабляць. Нядзелю лепш правесці дома.


ЛЕЎ. У панядзелак у вас будзе шмат энергіі. Можаце накіраваць яе на змаганне з праблемамі і на тое, каб разбурыць перашкоды, а можаце штурхаць саміх сябе ў небяспечныя сітуацыі. У сераду на першы план выйдзе дзелавое жыццё. Вашай самай каштоўнай якасцю стане ўпартасць і ўменне не адыходзіць ад свайго. Самым удалым днём тыдня для вас стане чацвер, а субота — самай загружанай тымі справамі, якія вы (ці хтосьці) не зрабілі своечасова.


ДЗЕВА. У панядзелак пазбягайце патэнцыйна небяспечных сітуацый, не рызыкуйце і не прымайце складаных рашэнняў наконт вялікіх сум. Займіцеся інтэлектуальнай працай, пошукам інфармацыі і знаёмствам з патрэбнымі людзьмі. Затым да нядзелі падзеі будуць пасрэднымі, паўсядзённымі. Нязначныя няўдачы могуць здарыцца ў аўторак і сераду. Пятніца — найлепшы дзень тыдня.


ШАЛІ. У панядзелак у вас пагоршацца адносіны з-за нецярпімасці і непрымірымасці. Затое своечасова падаспелая інфармацыя або сустрэча з патрэбным чалавекам дапамогуць у працы. Самымі ўдалымі стануць серада і пятніца, хоць менавіта гэтымі днямі вы застаняцеся незадаволены. У нядзелю выключыце з планаў паездкі.


СКАРПІЁН. Тыдзень пачнецца эмацыянальна напружанай і складанай сітуацыяй. Потым да нядзелі ўсё будзе гладка. І добрыя, і дрэнныя падзеі не выйдуць за рамкі звыклага і паўсядзённага. Шмат працы па расхламленні кватэры ці дачы, а магчыма, працоўнага стала, флэшкі, памяці тэлефона маецца быць у суботу. У нядзелю складана пойдуць размовы на дзелавыя тэмы, лепш і не пачынаць іх.


СТРАЛЕЦ. У панядзелак чакаюцца непрыемнасці на адпачынку. Затое на працы ўсё будзе складацца на вашу карысць. У аўторак і сераду паспяховыя паўсядзённыя жыццёвыя справы. Абавязкова знайдзіце час на сябе — займіцеся знешнасцю і здароўем, адпачніце, рабіце тое, што любіце.


КАЗЯРОГ. У панядзелак у вас здарыцца форс-мажор. Можаце аказацца ў складаным становішчы. Паспрабуйце не займацца нічым рызыкоўным, небяспечным, такім, што можа мець сур'ёзныя наступствы. У чацвер і пятніцу жыццё будзе найлепш паддавацца планаванню. Можаце намеціць на гэтыя дні тое, што павінна прайсці ідэальна. Удала складуцца справы з афіцыйным адценнем. У нядзелю будзе непрыемная размова.


ВАДАЛІЎ. У панядзелак да вас прыйдуць нечаканыя госці з падарункам. Будуць удалыя пакупкі для дома і расходы на абнаўленне інтэр'еру. А вось за руль лепш не садзіцца. З серады на першы план выйдуць хатнія і сямейныя справы. На выхадных стоміцеся ад людзей. Вам захочацца прысвяціць час выключна сабе. У суботу гэта атрымаецца. А ў нядзелю нейкая размова ці званок прымусяць вас адмовіцца ад часткі планаў.


РЫБЫ. У панядзелак будуць добрыя, хоць і нечаканыя, навіны ці сустрэча, якія дапамогуць правесці дзень прыемна. Вас могуць запрасіць на спатканне. У сераду ажывяцца кантакты са знешнім светам. Можна казаць пра кароткую паездку, вучобу або сустрэчы са сваякамі. У нядзелю ўвечар штосьці настроіць вас на рамантычны лад ці дасць нагоду для фантазіі і творчасці.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.