Вы тут

Рэспубліканскі конкурс «Трыенале маладых мастакоў» стартаваў ў Беларусі


У Беларусі стартаваў рэспубліканскі конкурс «Трыенале маладых мастакоў», паведамляецца на сайце Міністэрства культуры.


Конкурс арганізаваны на базе дзяржаўнай установы культуры «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках, асобы, якія атрымліваюць мастацкую ці мастацтвазнаўчую адукацыю ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама творчыя, навуковыя, педагагічныя, музейныя работнікі ва ўзросце да 35 гадоў, асобы, якія маюць дзеючы прафесійны сертыфікат творчага работніка і з’яўляюцца грамадзянамі рэспублікі, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны.

Заяўкі на ўдзел можна дасылаць па 1 ліпеня 2022 г. у адрас дырэкцыі конкурсу: 220040, г. Мінск, вул. Някрасава, 3, тэл. , +375 17 235 03 31, +375 17 399 09 78.

Конкурс праводзіцца па 15 лістапада 2022 года. Прадугледжаны цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Рэспубліканскай выставы і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.