Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Добры тыдзень для шпацыраў, пачатку вандроўкі, знаёмства з новымі людзьмі і разнастайнымі галінамі ведаў. Праявіце такія якасці, як рашучасць і актыўнасць, і гэта не застанецца незаўважаным. Аказвайце падтрымку толькі тым, хто для вас сапраўды важны і цікавы, паспрабуйце не марнаваць сілы дарма. У сераду мітусня і клопаты могуць аказацца карыснымі і прынесці нечаканы вынік. У выхадныя пастарайцеся быць больш уважлівымі і паблажлівымі да блізкіх людзей, прабачце ім іх маленькія недахопы і слабасці.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На рабоце і з дзелавымі партнёрамі паспрабуйце паводзіць сябе больш стрымана, пазбягайце негатыўных эмоцый. Гаварыце спакойна і па сутнасці, нават калі вы выявілі нечыя карыслівыя інтарэсы. Лепш накіруйце свае сілы і энергію на наладжванне новых дзелавых сувязяў. У чацвер начальства адзначыць вашу мэтанакіраванасць і дзелавую хватку, напэўна, задумаецца пра заахвочванне. У выхадныя ў сям'і вас чакае спакой і дабрабыт. Зоркі запэўніваюць, што найбольш спрыяльным днём будзе нядзеля.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні трэба заняцца выкананнем даўняй мары. Сам лёс дапаможа дабіцца жаданага. Плануйце важныя сустрэчы і перамовы на сярэдзіну тыдня. Чым больш актыўнымі будзеце, тым большага поспеху дасягнеце. Падзеі чацвярга дазволяць набыць каштоўны практычны досвед. Калі ў чымсьці будзеце сумнявацца, не саромейцеся задаць пытанне. Вас чакае поспех у справах і каханні.


РАК. Можаце сутыкнуцца з неабходнасцю прыняць рашэнне і завяршыць тэрміновыя справы. З'явіцца дадатковая нагрузка, а засяродзіцца стане цяжэй. Не саромейцеся папрасіць дапамогі ў калегі ці сяброў. Найлепшым выхадам было б увогуле дэлегаваць усю адказнасць каму-небудзь, а самому прысвяціць тыдзень адпачынку. Калі гэта ўсяго толькі мара, паспрабуйце хаця б пабольш спаць. У суботу не будзьце залішне самаўпэўненыя, гэта пагражае прывесці да ўскладнення адносін з навакольнымі.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні верагодныя перамены, якія станоўча паўплываюць на многія сферы вашага жыцця, магчымы нават пераезд на новае месца жыхарства, выкліканы новымі прафесійнымі абавязкамі. Цяпер добра зрабіць генеральную прыборку і выкінуць хлам, які вас раздражняе. І адразу адчуеце сябе лепш. Субота — добры дзень для ачышчэння ад усяго лішняга, аджылага. Гэта датычыцца і асабістых адносін.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні можаце здзейсніць прарыў да новых вышынь у кар'еры. Дапамога сяброў і калег стане вельмі важнай. Засяродзьцеся на працы, яна вам проста неабходна, поспех падыме самаацэнку. Паспрабуйце быць больш цярплівымі да нязначных недахопаў навакольных, інакш вашы пастаянныя прыдзіркі па дробязях пагражаюць раззлаваць каго заўгодна. У пятніцу арганізуйце сустрэчу з сябрамі або пікнік на дачы.


ШАЛІ. Вас можа чакаць тыдзень разважанняў і аналізу. Назапасіліся праблемы, але вы зможаце шмат што вырашыць у найбліжэйшыя дні. Не падпускайце да сябе нуду і засмучэнне, яны хутка сыдуць, бо падзеі, якія адбываюцца з вамі, будуць вельмі пазітыўныя. У панядзелак звярніцеся з просьбай да начальства, і, калі яна будзе рэальнай, яе выканаюць. У сераду падзеі парадуюць, і ад тужлівага настрою не застанецца і следу. У чацвер удалыя паездкі і камандзіроўкі. Гэты дзень добры для разбурэння старога і стварэння новага. У выхадныя запрасіце да сябе сяброў ці сваякоў і кампенсуйце недахоп зносін.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні можна ўпэўнена прыступаць да кардынальнай змены свайго жыцця. Пазбаўцеся ад таго, што замінае і раздражняе. Больш майце зносіны з каханым, гэта натхніць вас на подзвігі. Праца прынясе поспех і прыбытак. Самы час аб'явіць услых пра свае добрыя якасці і заслугі. Не забывайце пра блізкіх, ім неабходна ваша ўвага.


СТРАЛЕЦ. У панядзелак верагодная цікавая дзелавая паездка, якая дасць магчымасць пашырыць кола зносін і адкрые новыя перспектывы. Паспрабуйце вучыцца слухаць і чуць навакольных — вы адкрыеце для сябе шмат цікавага і станеце мудрэйшымі. Магчымы кар'ерны ўзлёт. Паспрабуйце па-філасофску паставіцца да ўнутранага напружання, яно стане толькі пабочным эфектам сабранасці, якая спатрэбіцца для дасягнення важных мэт.


КАЗЯРООГ. На гэтым тыдні чакаюцца разнастайныя падзеі і сустрэчы, якія пагражаюць вас стаміць. Будзьце ўважлівыя, размяркоўваючы сілы і час, якія спатрэбяцца не толькі на працы, але і дома. У чацвер не выключаны непаразуменні і канфлікты, паколькі вашы інтарэсы могуць крыху разыходзіцца з інтарэсамі партнёраў. На наступны дзень, праявіўшы разважнасць, вы дасягняце з імі жаданага кампрамісу. У нядзелю будзьце гатовыя выдаткаваць свой час на блізкіх.


ВАДАЛІЎ. Пэўна, некаторыя вашы погляды злёгку састарэлі — не варта за іх чапляцца, збярыцеся з сіламі, змяніцеся. Навучыцеся лунаць над сітуацыяй, гэта шлях да поспеху. У выхадныя можаце разлічваць на змены ў вашым уласным доме. Нарэшце вы дасягняце паразумення са сваякамі.


РЫБЫ. Добры час, каб праводзіць яго ў водпуску на моры. Ну а калі пакуль давядзецца працаваць, паспрабуйце кантраляваць свае эмоцыі, бо можаце быць залішне запальчывыя і нават агрэсіўныя. І гэта пагражае праблемамі. Таксама не варта хлусіць блізкім, Усё таемнае стане відавочным. У выхадныя вам проста неабходна сур'ёзна заняцца хатнімі справамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.