Вы тут

Аматараў духавой музыкі сёмы раз збярэ фестываль «Фанфары сяброў» у Гродзенскім раёне


У аграгарадку Парэчча Гродзенскага раёна сёння пройдзе сёмы фестываль духавой музыкі «Фанфары сяброў», паведамляе БелТА.


На фестывалі гэтага года будуць прадстаўлены 6 калектываў з Беларусі. Удзел у мерапрыемстве, якое праходзіць раз на два гады, прымуць узорны духавы аркестр Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, эстрадны аркестр Art College Band Гродзенскага каледжа мастацтваў, узорны эстрадна-інструментальны ансамбль Tutti Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў, духавы аркестр «Інтрада» Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў, узорны духавы аркестр «Геліён» дзіцячай музычнай школы мастацтваў нумар 14 Мінска, духавы аркестр Гродзенскага музычнага каледжа.

Пачнецца фестываль духавой музыкі ў 14.00 урачыстым шэсцем аркестраў па вуліцах аграгарадка. Удзельнікі перамесцяцца на пляцоўку да дома Парэцкага цэнтра культуры. Праграма фестывалю распісана да вечара. У 21.00 усіх удзельнікаў і гасцей чакае дыскатэка з удзелам інструментальнай групы Want Band.

Ініцыятар фестывалю, які ўпершыню прайшоў у 2009 годзе, — кіраўнік духавога аркестра Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Валерый Сак. Арганізатары мерапрыемства — аддзел культуры Гродзенскага райвыканкама, Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр і Парэцкая Дзіцячая музычная школа мастацтваў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.