Вы тут

Адзінства нацый і пакаленняў


У Гродна ў межах праграмы Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур 3 чэрвеня пройдзе круглы стол «Беларусь — наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў». Арганізатары — Пастаянная камісія па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Гродзенскі аблвыканкам. 


З уступным словам выступіць Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Міністр культуры краіны Анатоль Маркевіч разгледзіць тэму «Беларусь — дыялог культур і пакаленняў». Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак звернецца да наступнай тэмы – «Захаванне і ўмацаванне міжнацыянальнай згоды, этнакультурнай разнастайнасці і шматвекавой традыцыі мірнага сумеснага пражывання грамадзян розных нацыянальных супольнасцяў у Рэспубліцы Беларусь як адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі». Старшыня Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Георгій Егіазаран выступіць з паведамленнем «Роля і месца Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянаьнасцяў у захаванні і ўмацаванні міжнацыянальнай згоды». 

Удзел у круглым стале ў Гродна прымуць дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Мыслівец, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, Міністр адукацыі Андрэй Іванец, першы сакратар БРСМ Аляксандр Лук’янаў, старшыня праўлення Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава, палітолагі, культуролагі, грамадскія дзеячы. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.