Вы тут

Тыдзень пад знакам дажджу і халодных начэй


Ужо з аўторка ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цыклон, які ссоўваецца праз тэрыторыю нашай краіны на Пскоўскую вобласць Расіі. Гэта абумовіць на тэрыторыі нашай краіны ветранае, з дажджамі рознай інтэнсіўнасці і навальніцамі надвор'е. Пры развіцці канвектыўнай воблачнасці ўначы ў многіх раёнах, а днём месцамі па краіне пройдуць досыць інтэнсіўныя дажджы, якія будуць суправаджацца навальніцамі. У начныя гадзіны месцамі, а ўдзень у многіх раёнах будзе ўзмацняцца вецер да моцнага парывістага. Пры гэтым у нашу краіну пачне паступаць больш прахалодная паветраная маса, тэмпературны фон панізіцца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Халаднавата будзе ўжо ў аўторак. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы. Удзень у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Максімальная тэмпература паветра днём складзе плюс 14—20 градусаў, а па ўсходзе паветра прагрэецца да 22 цяпла.

У сераду будзе чарговая змена надвор'я, уладу над якім бярэ Балтыка. З пачатку гэтых сутак услед за цыклонам будзе паступова адступаць і зона ападкаў, таму ўначы па поўначы краіны чакаюцца толькі кароткачасовыя дажджы. Днём з Балтыйскага мора на тэрыторыю краіны перамесціцца атмасферны фронт і дажджы распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі. У дзённыя гадзіны месцамі па краіне дажджы будуць суправаджацца навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы — плюс 5—11 градусаў, а ўдзень — ад плюс 17 градусаў да 23 цяпла.

У далейшым франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю Беларусі, і ў няўстойлівай паветранай масе ападкаў будзе няшмат. У дзённыя гадзіны месцамі прагрымяць навальніцы. У чацвер уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 5 да плюс 10 градусаў, а днём — ад плюс 18 цяпла да плюс 24 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ўначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 8—14 градусаў, а днём — плюс 18—24 градусы.

Бліжэй да выхадных сонца пачне актыўнічаць, а дажджы адступяць. У суботу будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Нават ноччу паветра прагрэецца да плюс 7—13 градусаў, а ўдзень стане наогул камфортна — 21—26 цяпла. Так трымаць.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Якія прынцыпы закладвае ў выхаванне сваіх дзяцей лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года»?

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.