Вы тут

Моладзь Беларусі — найлепшая на Зямлі. Віншаванне Прэзідэнта з Днём моладзі


Дарагія юнакі і дзяўчаты!


Фота Лізаветы ГОЛАД

Ад усёй душы віншую вас з Днём моладзі і студэнцтва — святам, якое ўвасабляе мару, мэтанакіраванасць, энергію і аптымізм.

Я ведаю, моладзь Беларусі — найлепшая на Зямлі. Разумныя і таленавітыя, поўныя яркіх ідэй і грандыёзных планаў, вы знаходзіцеся ў самым пачатку вялікага жыццёвага шляху. Гэты шлях стане лагічным працягам працы многіх пакаленняў.

Вашы дзяды і прадзеды абаранялі Айчыну, каб вы сёння жылі пад мірным небам. Мы рабілі і робім усё магчымае, каб вы раслі і сталелі ў незалежнай і моцнай дзяржаве. Захоўвайце гістарычную памяць, шануйце культурныя і духоўныя традыцыі беларускага народа.

З кожным годам ваша роля ва ўсіх сферах жыцця грамадства — эканоміцы, навуцы, палітыцы і культуры — будзе ўзрастаць. Заўсёды памятайце: вучоба і праца, павага да старэйшых і любоў да Радзімы — вывераная формула, якая прынясе вам шчасце, а нашай любімай Беларусі — росквіт.

У гэты святочны дзень я жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, яркіх перамог і высокіх дасягненняў.

26 чэрвеня 2022 года

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.