Вы тут

Ліпень пачынаецца са спякоты...


У першы дзень другога месяца лета надвор'е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплая паветраная маса трапічнага паходжання, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


На старце ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер усходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 12 градусаў да 18 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах будзе пячы нават уначы — да плюс 19—21 градуса. У гэты дзень максімальная тэмпература паветра будзе падымацца ад плюс 27 градусаў па паўночным усходзе да 34 спякоты па паўднёвым захадзе краіны.

Не радуюць нас камфортным надвор'ем сіноптыкі і ў нядзелю. У гэтыя суткі 2 ліпеня на большай частцы краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання. У ранішнія і дзённыя гадзіны па крайнім паўднёвым захадзе надвор'е абумовіць атмасферны фронт, які перамесціцца з тэрыторыі Польшчы. Таму будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па паўднёвым захадзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад плюс 13 да 19 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 21 градуса. Максімальная тэмпература днём будзе падымацца ад плюс 28 градусаў і да 34 спякоты.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, на наступным тыдні злёгку стане свяжэй, але толькі крыху. Ужо ў панядзелак месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы яшчэ будзе да 20 цяпла (13—20 градусаў), а ўдзень ужо панізіцца на пару градусаў (плюс 24—29), а па ўсходзе — 30—33 градусы.

І ў аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе 13—20 градусаў. Днём будзе 23—28, па паўднёвым усходзе тэмпература дасягне 29—32 градусаў.

Нас сапраўды «адпусціць» толькі 6 ліпеня.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.