Вы тут

Нацбанк Беларусі прэзентаваў абноўленыя банкноты наміналам Br100


У першы дзень ліпеня Нацыянальны банк краіны прэзентаваў абноўленыя банкноты ўзору 2009 года наміналам 100 рублёў выпуску 2022 года, якія ўводзяцца ў абарачэнне з сённяшняга дня.


Як адзначыў галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага звароту Нацбанка Аляксандр Цярэшчанка, дызайн новай банкноты канцэптуальна падобны з дызайнам банкноты таго ж наміналу, якая ўжо знаходзіцца ў звароце (дарэчы, яна застаецца законным плацежным сродкам) і захоўвае пераемнасць адзінага стылю змяненняў банкнот узору 2009 года.

«Пры распрацоўцы гэтай банкноты Нацбанк ужываў некалькі прынцыпаў і падыходаў. Па-першае, нам трэба было забяспечыць пазнавальнасць сторублёвай банкноты, якую мы ўжо прывыклі бачыць. Па-другое, нам неабходна было павысіць яе абароненасць, і мы гэта зрабілі. Па-трэцяе, трэба было палепшыць машыначытальны ахоўны комплекс, каб банкнота аднолькава добра счытвалася тэхнікай з пярэдняга і з адваротнага боку. Яшчэ адной задачай было павысіць зносаўстойлівасць і даўгавечнасць банкноты, і яна таксама была вырашана», — распавёў Аляксандр Цярэшчанка.

У дызайн абноўленых банкнот у параўнанні з змешчанымі ў звароце ўнесены наступныя змены: выключаны рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу, прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на асабовых баках банкнот і пазначана назва. А замест «2009» паказаны год выпуску ў абарачэнне — «2022».

У ахоўным комплексе банкноты адбыліся больш сур’ёзныя змены. «Мы дадалі да ўжо існуючага воднага знаку новы філігранны вадзяной знак. Далей мы замянілі ахоўную нітку. Раней яна ў нас была даволі простая, вузкая, цяпер яна больш складаная, на ёй ёсць шэраг яркіх візуальных эфектаў», — адзначыў прадстаўнік Нацбанка.

Абноўлены ахоўны комплекс забяспечыць надзейную засцярогу банкнотаў ад падробкі пры адначасовай магчымасці больш лёгкай, хуткай і беспамылковай праверкі іх сапраўднасці грамадзянамі, паведамляюць прадстаўнікі прэс-службы Нацбанка.

Сяргей КУРКАЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.