Вы тут

У Краснасельскім школьнік скраў у цырка генератар


Перасоўны цырк размясціўся на пляцоўцы па вуліцы Будаўнікоў у гарадскім пасёлку. Для паляпшэння электразабеспячэння ў творчага калектыву ёсць генератары, якія выстаўляюцца па перыметры.


Дарагую тэхніку бачыў мясцовы 16-гадовы школьнік. Каля чатырох гадзін раніцы, калі ўсе артысты спалі, а генератар быў заглушаны, юнак пайшоў «на справу». Ён спрытна адключыў правады і забраў прыладу, коштам 1700 рублёў, паведамляе падрабязнасці незвычайнага здарэння аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Прапажу работнікі цырка заўважыў толькі бліжэй да абеду, яго прадстаўнікі звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС аператыўна ўстанавілі асобу зламысніка, у дачыненні да адзінаццацікласніка за крадзеж заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.