Вы тут

Жорстка адстойваць нацыянальныя інтарэсы


Беларусь мае намер жорстка адстойваць нацыянальныя інтарэсы ў сферы грамадзянскай авіяцыі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, перадае БелТА.


У ІКАО днямі было разгледжана два пытанні — па інцыдэнце з рэйсам Ryanair у небе над Беларуссю 23 мая 2021 года і скарга Беларусі на дзеянні шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да грамадзянскай авіяцыі нашай краіны. Абмяркоўвалася справаздача ІКАО па дадзеным інцыдэнце.

«Быў падрыхтаваны працоўны дакумент са скаргай на дзяржавы, якія незаконна, у парушэнне Чыкагскай канвенцыі, блакуюць нашым авіякампаніям, нашым пасажырам доступ да паветранай прасторы Еўропы і іншых краін, закрываюць для нас аэрапорты. Таксама замежным перавозчыкам рэкамендавана пазбягаць паветранай прасторы Беларусі, хоць бяспека паветранай навігацыі нават у гэтай справаздачы не ставіцца пад сумнеў. У ходзе разгляду гэтага была выдатна прадэманстравана пазіцыя Захаду. Калі мы прадставілі працоўны дакумент, заходнія краіны адразу заклікалі прэзідэнта Савета ІКАО не прымаць ніякіх рашэнняў і ігнараваць. Прадстаўнік ЗША наўпрост заявіў, што гэтыя меры па блакаванні – гэта помста Захаду», — сказаў Арцём Сікорскі.

Беларускі бок падкрэсліў, што такія выразы непрымальныя, а таксама звярнуў увагу, што санкцыі не могуць мець кропкавы характар, у любым выпадку пацерпяць звычайныя людзі. «Дык чым тады займаецца ІКАО? Спрыяе таму, што пад дудку заходніх краін людзей пазбаўляюць права на свабоду перамяшчэння? У чым вінаватыя беларускія авіякампаніі? А за што караюць еўрапейскіх перавозчыкаў, якім не дазваляюць палёты праз Беларусь?» - задаў пытанні дырэктар дэпартамента.

«Гэта быў раскольны момант. Пасля гэтага нашу пазіцыю падтрымалі Кітай, Расія, ПАР, Індыя і многія іншыя краіны. У выніку прэзідэнт Савета ІКАО не змог лёгка зняць гэтую скаргу, і яны будуць вымушаныя яе разглядаць. Мы будзем жорстка адстойваць нашы нацыянальныя інтарэсы», — адзначыў Арцём Сікорскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.