Вы тут

У Мінску выйшла кніга Буора Булгуньяха «Шляхам адраджэння»


У Мінску ў выдавецтве «Белпринт» толькі што пабачыла свет кніга якуцкага пісьменніка Ягора Барысава — Буора Булгуньяха «Шляхам адраджэння». 


Літаратар у сваёй аповесці расказвае пра жыццё карэннага насельніцтва ў Якуціі, пра тое, якія сацыяльныя і духоўныя праблемы найболей выразна стаяць перад яго землякамі. Твор уражвае адкрытасцю, шчырасцю, імкненнем пісьменніка распавесці пра балючае і складанае.Чытаецца аповесць, як кажуць, на адным дыханні. Мінскае выданне кнігі «Шляхам адраджэння» пабачыла свет у перакладзе на рускую мову. Перакладчык з якуцкай — пісьменніца Валянціна Камісарава-Кулумурэ. 

Хацелася б адзначыць, — гаворыць мінскі выдавец якуцкага аўтара, кіраўнік выдавецтва «Белпринт» Аляксандр Хаміцкі, — што пісьменніка добра ведаюць як вучонага, грамадскага дзеяча. Ягор Ягоравіч Барысаў (яго якуцкае імя — Буор Булгунньях) — доктар медыцынскіх навук. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Саха (Якуція) і Расійскай Федэрацыі. Заслужаны ўрач Рэспублікі Саха (Якуція). Удзельнік шэрагу арктычных экспедыцый. Правадзейны член Рускага геаграфічнага таварыства. А таксама — ініцыятар конных пераходаў, у тым ліку экстрэмальнага пераходу даўжынёю 11 тысяч кіламетраў па маршруту Якуцк — Масква. Гэты спартыўны праект быў прысвечаны 100-годдзю ўсталявання Якуцкай АССР. Ягор Барысаў — ганаровы грамадзянін Акцябрскага наслега і Талцінскага ўлуса Рэспублікі Саха. Нам ганарова было працаваць з кнігай такога аўтара. 

Нагадаем, што ў свой час у Мінску ў перакладзе на беларускую мову пабачыла свет кніга якуцкай пісьменніцы Валянціны Гаўрыльевай. Спадзяёмся, што зварот мінскага кніжнага выдавецтва да творчасці Буора Булгуньяха дапаможа ў самы бліжэйшы час пашырыць беларуска-якуцкія літаратурныя, культурныя і ўвогуле гуманітарныя сувязі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.