Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Пакаштуйце!

Ягадна-тварожная лазання

Гэтая страва нагадае смак варэнікаў, але гатаваць яе значна хутчэй! Можна зрабіць з любымі свежымі ягадкамі — вішнямі, ажынамі і малінамі! Паспрабуем з вішнямі.

Спатрэбіцца: тварог 5 % — 700 г, вішні — 400 г, яйкі — 3 шт., смятана 20 % — 250 г, цукар — 250 г, цеста для лазанні — 16 лістоў.

Можна браць як свежыя, так і замарожаныя ягады. Улетку трэба ўзяць, вядома, свежыя і духмяныя! У вішні выдаляем костачкі. Тварог сюды падыдзе вільготны, мяккі, пастападобны.

Старанна расціраем у вялікай місцы тварог, смятану, цукар і яйкі (можна нават злёгку ўзбіць блэндарам або калатоўкай). Цукру не шкадуйце, асабліва калі ягады кіслыя.

Можна, вядома, прыгатаваць самастойна цеста для лазанні, але значна прасцей будзе ўзяць ужо гатовыя лісты. Лісты лазанні папярэдне адварыць у адпаведнасці з інструкцыяй на ўпакоўцы (калі гэта паказана). Часам там напісана, што лісты не патрабуюць варкі, таму іх і не вараць.

Уключыць духоўку на 190 °C. Узяць квадратную форму, трохі прамазаць маслам і пачаць зборку нашай лазанні. Бяром 4 лісты. Вылажыць на лісты лазанні прыкладна 5-6 сталовых лыжак тварожнай сумесі і, раўнамерна размяркоўваючы, высыпаць жменю ягад. Сочым, каб лісты былі цалкам пакрытыя сумессю, для таго каб потым, пры выпечцы, яны не засталося сухімі і цвёрдымі. Так чаргаваць пласты 4 разы, самы верхні слой — тварожная маса і ягадкі. Пасыпаць зверху цукрам. Накрыць форму фольгай і паставіць у разагрэтую духоўку, выпякаць 35-40 хвілін. Дастаць з духоўкі, астудзіць і толькі потым нарэзаць.


Кулінарныя хітрыкі

• Ідэя дадаць крыху ванілі ў агароднінную салату здаецца дзіўнай, але гэта сапраўды смачна!

• Замест солі і воцату часцей выкарыстоўвайце сок лімона. Цытрусавы прысмак не пашкодзіць любым стравам, а ежа стане больш карыснай.


Варта ведаць

Што рабіць з костачкамі ад вішань

Іх можна і трэба выкарыстоўваць, а не выкідваць

З костачак атрымліваюцца выдатныя напоі. Ёсць і некулінарнае ўжыванне: з вымытых і высушаных вішнёвых костачак робяць падушкі-грэлкі, як даўней. Іх зашываюць у льняныя мяшочкі. Такія грэлкі добра трымаюць цяпло і вельмі смачна пахнуць.

З костачкамі ад вішань ёсць адзін нюанс: у іх утрымліваюцца сінільная кіслата і амігдалін, рэчывы шкодныя і атрутныя. Яшчэ ў амігдаліну ёсць дрэнная ўласцівасць пераходзіць з костачак у варэнне або кампот, калі апошнія захоўваюцца больш за год. Так што мы не будзем костачкі драбіць і не будзем іх пакідаць у стравах. Дарэчы, сінільная кіслата разбураецца пры награванні больш за 75 градусаў. Так што калі вашы кансервы стаяць больш як год, то іх можна проста прагрэць.

Кампот

Спатрэбіцца: 100-150 г свежых вішань без костачак, 1/3 шклянкі цукру, 3-4 галінкі свежай мяты, трохі расцёртых зерняў кардамону.

Костачкі пакласці ў марлю, завязаць і заліць кіпенем. Настойваць паўгадзіны.Марлю з костачкамі выдаліць. У настой пакласці вішню, цукар, дробна нарэзаную мяту.Давесці да кіпення. Дадаць кардамон і настойваць гадзіну.

Соус

Спатрэбіцца: 100 г вішань без костачак, 1 ст. л. крухмалу, 1 ст. л. цукру, крыху карыцы, 1 востры перчык, 2 ст. л. каньяку або іншага моцнага алкаголю.

Костачкі заліць вадой, каб яна пакрывала іх на 2 пальцы. Нагрэць амаль да кіпення. Пакласці ў рондаль перчык. Пакінуць на паўгадзіны.Працерці ўсё праз сіта, костачкі і перчык выкінуць.Награваць на павольным агні, дадаўшы цукар і крухмал, памешваючы ўвесь час.Калі загусцее, дадаць вішні, карыцу і алкаголь. Пакінуць настаяцца на паўгадзіны.

Наліўка

Спатрэбіцца: 2 л гарэлкі, 1,5 шклянкі цукру, 2 шклянкі вады.

Костачкі пакласці ў трохлітровы слоік (трэба яго заняць не менш чым на траціну, а лепш на палову). Заліць гарэлкай. Закрыць вечкам. Настойваць 2 месяцы ў цёмным месцы.Наліўку працадзіць, костачкі выкінуць.З вады і цукру зварыць сіроп і дадаць яго ў наліўку.Разліць па чыстых бутэльках, закаркаваць.


Чысты дом

Як правільна пачысціць швы паміж пліткамі

Масціка — адна з галоўных праблем любога санвузла і кухні. Пастападобнае рэчыва, якое запаўняе прамежкі паміж пліткамі, з'яўляецца порыстым, абсарбіруючым і даволі цяжкім для ачысткі.

Воцат

Хоць воцат можа быць выдатным сродкам для ачысткі некаторых рэчаў у доме, трэба быць асцярожнымі, калі гаворка заходзіць пра плітку. Воцат настолькі кіслы, што можа выклікаць яе пашкоджанне. Але калі гэта адзінае, што ёсць пад рукой, паспрабуйце развесці яго вадой (адна частка воцату на адну частку вады). Можаце аб'яднаць яго з харчовай содай, каб яшчэ больш аслабіць яго агрэсіўныя ўласцівасці. Балончык з распыляльнікам — гэта заўсёды самы просты і лепшы спосаб нанесці роўнае пакрыццё, таму распыліце раствор, пачакайце, пакуль бурбалкі знікнуць, а затым патрыцеь

Гарачая вада

Можна проста выкарыстоўваць гарачую ваду і шчотку. Калі не дапамагае, змяшайце 0,5 шклянкі харчовай соды, 0,25 шклянкі перакісу вадароду і чайную лыжку вадкасці для мыцця посуду. Нанясіце і пачакайце некалькі хвілін, перш чым церці шчоткай і змываць.

Воцат і мыла

Сам па сабе воцат можа быць занадта агрэсіўным на масціцы, але калі вы змешваеце яго з мылам, вы разбаўляеце яго, захоўваючы пры гэтым ачышчальныя якасці. Каб забяспечыць добрае змешванне мыла і воцату, нагрэйце воцат на працягу хвіліны ў мікрахвалевай печы перад аб'яднаннем з мылам. З дапамогай распыляльніка патрыце і змыйце.

Сродак для адбельвання

Гэта вельмі моцны сродак, выкарыстоўваць яго на масціцы для пліткі неабходна з асцярожнасцю. Таму лепш карыстацца ім не часцей за адзін раз у месяц і разбаўляць вадой перад нанясеннем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.