Вы тут

План прыёму на платную форму навучання ў БДМУ цалкам выкананы


Уступная кампанія 2022 года набліжаецца да свайго лагічнага фіналу. 10 жніўня на адкрытым пасяджэнні прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта былі названыя прозвішчы студэнтаў першага курса, якія будуць праходзіць навучанне ў галоўнай альма-матэр урачоў нашай краіны на платнай аснове. Адпаведная інфармацыя змешчана на сайце ВНУ. 


— Конкурс сярод абітурыентаў, якія выказалі жаданне платна спасцігаць прамудрасці прафесій урача і правізара адбыўся. Адпаведна план прыёму выкананы цалкам, — заявіў адказны сакратар прыёмнай камісіі Белдзяржмедуніверсітэта, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Андрэй Гіндзюк. — Па заканадаўству па-за конкурсам залічаны 16 чалавек (8 — на лячэбны, 4 — на педыятрычны і 4 — на стаматалагічны факультэты). Звыш конкурсу на пазабюджэт «прайшлі» 15 абітурыентаў (4 — на лячэбны, 10 — на стаматалагічны і 1 — на фармацэўтычны факультэты).

Калі казаць пра прахадныя балы, то на многія факультэты яны крыху зменшыліся, што абумоўлена не ў апошнюю чаргу павелічэннем лічбаў прыёму на навучанне ў бягучым годзе. Напрыклад, каб стаць студэнтам-платнікам першага курса лячэбнага факультэта, неабходна было набраць 297 балаў (у 2020-м — 293 балы, у 2021-м — 323 балы). Права навучацца на стаматалагічным факультэце атрымалі абітурыенты, якія мелі ў сваім «багажы» 339 балаў (у 2020-м — 334, у 2021-м — 343). На дзённым аддзяленні фармацэўтычнага факультэта прахадны бал — 297.

На іншых факультэтах склаліся наступныя прахадныя балы: на педыятрычным — 283 (паўпрахадны — 282), медыка-прафілактычным — 232, фармацэўтычным — 285 балаў (завочная форма платнага навучання).

Пры гэтым максімальныя балы першакурснікаў-платнікаў наступныя. На лячэбным факультэце адлік пачынаўся з 374, на педыятрычным — з 348, медыка-прафілактычным — з 305, стаматалагічным — з 377, на фармацэўтычным факультэце — з 362 (дзённая форма) і 350 балаў (завочная форма).

Такім чынам, першакурснікамі пяці факультэтаў вядучага медыцынскага ўніверсітэта Беларусі на пазабюджэтнай аснове сталі 285 чалавек (з улікам тых, хто паступіў звыш конкурсу).

Цяпер прыёмная кампанія працягваецца для замежных абітурыентаў, якія пры паспяховым праходжанні адбору будуць залічаны на медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.