Вы тут

Шалі — прыемныя навіны, леў — добрыя справы. Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Панядзелак прынясе вам рамантычны настрой, хаця трэба працаваць, а не марыць. Паглыбіўшыся ў бездань ілюзій, вы рызыкуеце выдаць жаданае за сапраўднае. У сераду, наадварот, рэальны свет будзе каля вашых ног. Варта толькі як след гэтага захацець і крыху дзеля гэтага папрацаваць. Другая палова тыдня падыдзе для змен у знешнім абліччы або для вандравання.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні ўдзяліце ўвагу рабоце. Магчыма, вам нават давядзецца скарэкціраваць планы і адкласці водпуск. Варта праяўляць абачлівасць і асцярожнасць як у словах, так і ў дзеяннях. У аўторак пэўныя абавязацельствы могуць прымусіць вас узяцца за нязвыклую працу: не хвалюйцеся, вы ўсё зробіце на высокім прафесійным узроўні. У пятніцу — нечаканыя паездкі і новыя знаёмствы.


БЛІЗНЯТЫ. Набярыцеся цярпення і мудрасці, паглядзіце на сітуацыю збоку, і вы ўбачыце спосаб атрымаць жаданае. Важна не губляць душэўнай раўнавагі і веры ў найлепшае. Падрыхтуйце трывалы падмурак для будучых буйных праектаў у асабістай і прафесійнай сферах. Падумайце пра шлюб, папаўненне ў сямействе, аб куплі новай кватэры.


РАК. Калі ў пачатку тыдня ў вас не будзе штосьці атрымлівацца, не адчайвайцеся, займіцеся іншымі справамі, а гэтая праблема паступова вырашыцца сама сабой. Не ўвільвайце ад працы, але ў той жа час і не бярыце на сябе занадта шмат абавязацельстваў. Якраз зараз вы зможаце дасягнуць паразумення нават з самымі незгаворлівымі людзьмі. У выхадныя надайце больш часу і ўвагі сям'і і дзецям.


ЛЕЎ. Цяпер надыходзіць спрыяльны тыдзень, які дазваляе памяняць стаўленне да жыцця і пачаць планаваць новыя справы. Можа паступіць прапанова аб змене працы, аднак, перш чым яго прымаць і зрывацца з месца, добра ўсё прадумайце. Аптымістычнае ўспрыманне жыцця дазволіць лёгка справіцца з цяжкасцямі, якія ўзнікаюць. У выхадныя адмоўцеся ад далёкіх паездак, лепш адправіцца ў заапарк разам з дзецьмі.


ДЗЕВА. Сітуацыя будзе складвацца не заўсёды на вашу карысць, давядзецца адстойваць свае інтарэсы. У сераду лепш не прымаць ніякіх рашучых дзеянняў. Пакіньце ўсё на сваіх месцах, ганіце прэч крыўды, рэўнасць і сумневы. Другую палову тыдня пажадана прысвяціць адпачынку і падарожжам. У суботу магчыма складаная размова з дзецьмі.


ШАЛІ. У пачатку тыдня чакайце прыемных навін, можа паступіць інфармацыя, якая адкрые перад вамі новыя далягляды і гарызонты. Цяпер у вас даволі насычаны на падзеі перыяд. Сябры парадуюць сваёй увагай і змогуць даць вам слушную параду. У асабістым жыцці вы, падобна, паставіце перад сабой новую мэту. У суботу адпачніце ад усіх клопатаў на прыродзе, за горадам ці ва ўтульнай абстаноўцы.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні магчымыя цяжкасці вас загартуюць і стануць прыступкамі да перамогі. Усплёск актыўнасці павысіць ваш аўтарытэт сярод калег, начальства будзе задаволена. Да канца тыдня намячаецца радасная падзея, якая пацешыць ваша самалюбства і напоўніць душу радасцю і надзеямі. Дайце больш свабоды дзецям.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні жаданне пазбавіцца цяжару адказнасці і збегчы ад праблем можа згуляць з вамі злы жарт. Не спяшаецеся завяршаць справы, якія, на вашу думку, зусім блізкія да фіналу — могуць выявіцца новыя акалічнасці, якія кардынальна зменяць сітуацыю. У сераду чакайце прыбытак і поспех. З другой паловы тыдня можа пачацца новы перыяд у працоўнай дзейнасці, аднак гэта запатрабуе сіл, таму са звыклым марудлівым працоўным распарадкам прыйдзецца расстацца.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні чэрпаць сілы можна будзе выключна з уласных запасаў, партнёры пагражаюць аказацца ненадзейнымі. У аўторак магчымы непрыемнасці, а віной усяму можа аказацца ваша саманадзейнасць. У сярэдзіне тыдня вас чакае поўная загружанасць на працы, калі, вядома, вы не ў адпачынку. У нядзелю пастарайцеся пазбягаць спрэчак, бо яны могуць перарасці ў сур'ёзныя канфлікты ў сям'і.


ВАДАЛІЎ. Многія жыццёвыя пытанні на гэтым тыдні будуць вырашацца спакойна і без напружання. Атмасфера вакол вас гарманізуецца. У сераду можаце зрабіць штосьці экстравагантнае, хоць вам неабходна старанна правяраць інфармацыю, якая паступае, каб пазбегнуць памылак і скажэнняў. Субота спрыяльная для любых творчых пачынанняў — хаця б пірог спячыце па новым рэцэпце.


РЫБЫ. Вы ўсё яшчэ не ўпэўненыя ва ўласных сілах? Ганіце прэч ад сябе такога роду сумневы. У вас дастаткова сіл і ведаў, каб дабіцца пастаўленых мэт. Калі ласка, вярніцеся да незавершаных спраў і паспрабуйце своечасова ўхіліць узніклыя недакладнасці. У чацвер лепш не цешыць сябе прывабнымі ідэямі, будзьце асцярожныя, сачыце за сваімі словамі. У выхадныя адпачніце дома, у коле блізкіх.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.