Вы тут

За вымагальніцтва грошай жыхар Рэчыцкага раёна прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі


Пра гэта паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама са спасылкай на матэрыялы прэс-службы Гомельскага абласнога суда.


Фота з сайта УУС Гомельскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 25 красавіка. 21-гадовы п’яны мужчына наўмысна, пагражаючы расправай, запатрабаваў у 77-гадовай гараджанкі перадаць яму грошы, а затым неаднаразова ўдарыў пацярпелую ў галаву і ў тулава. Пенсіянерка ўспрыняла патрабаванні рэальна і 27 красавіка аддала хлопцу 100 рублёў. У гэты ж дзень п’яны гараджанін ударыў пацярпелую ў галаву і зноў запатрабаваў 50 рублёў. Пацярпелая аддала яму 10 рублёў.

Прыгаворам суда абвінавачаны прызнаны вінаватым у патрабаванні перадачы маёмасці пад пагрозай прымянення гвалту да пацярпелай, з прымяненнем гвалту, не небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелай, учыненым паўторна, і на падставе ч. 2 арт.208 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатырох гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 50 базавых велічынь. Пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага на карысць пацярпелай у кампенсацыю маёмаснай шкоды 110 рублёў і ў лік грашовай кампенсацыі маральнай шкоды 1 000 рублёў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.