Вы тут

Столінскі раён спраўляе «Дажынкі»


У аграгарадку Карацічы сёння праходзіць фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Столінскага раёна «Дажынкі-2022», паведамляе БелТА.


Сёлета раён першым у Брэсцкай вобласці завяршыў жніво з рэкордным для сябе ўраджаем — атрымана больш за 100 тыс. т збожжа пры ўраджайнасці 46,5 ц/ га, што на 8,4 ц больш за леташні. 

«Вырашылі не адкладаць свята і адразу падвесці вынікі ўборкі. Патоў што хутка, як той казаў, зноў у плуг: трэба рыхтаваць зямлю да восеньскай сяўбы, яшчэ ідзе нарыхтоўка травяных кармоў, праз тыдзень-другі паспее кукуруза», — сказаў першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Васіль Літвінкевіч.

На галоўную сцэну свята паднімуцца каля 60 працаўнікоў вёскі. Ўзнагародамі будуць адзначаны пераможцы жніва сярод гаспадарак, лепшыя камбайнерскія Экіпажы (у тым ліку маладыя і сямейныя), вадзіцелі, якія працавалі на адвозцы збожжа, аграномы, інжынеры — усе тыя, хто ўнёс найбольшы ўклад у паспяховае завяршэнне ўборачнай кампаніі. Дыпломы, граматы і падзякі атрымаюць таксама работнікі культуры, прафсаюзныя актывісты, якія стваралі настрой і падтрымлівалі баявы дух удзельнікаў бітвы за ўраджай на палях і зернетаках.

Каштоўны падарунак уручаць СВК «Федорскі» — гаспадарцы, якая накіравала найбольшую колькасць камбайнаў на дапамогу суседзям. Дарэчы, пяць камбайнерскіх экіпажаў са Століншчыны зараз дапамагаюць убіраць ураджай у Ляхавіцкім раёне.

Па традыцыі аграгарадок актыўна рыхтаваўся да свята хлебаробаў. У навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі населенага пункта ўдзельнічалі сельгаспрадпрыемствы, лясгас, камунальнікі, дарожнікі, сельскія саветы, мясцовыя жыхары. Адным са значных аб’ектаў стала сярэдняя школа — да новага навучальнага года там правялі рамонт і рэканструкцыю.

У праграме фестывалю-кірмашу — выставы сельгастэхнікі, дажыначных снапоў і караваяў, прэзентацыя падворкаў сельсаветаў, выстава-продаж вырабаў рамеснікаў, майстар-класы па рамёствам, выязны гандаль, святочны канцэрт з удзелам творчых калектываў Столінскага раёна і народнага ансамбля народнай песні «Жытніца» з суседняга Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.