Вы тут

Новы штам COVІD-19 ужо ў Беларусі


На мінулым тыдні ў Мінску і Віцебску ўпершыню выявілі новы падвід каранавіруса — «амікрон ВА.4.6», які зарэгістраваны ў 43 краінах свету. Паводле папярэдніх звестак, ён у параўнанні з іншымі варыянтамі «Амікрона» мае вялікую трансмісіўнасць і лепш хаваецца ад дзеяння імунітэту. Менавіта таму ён атрымаў сваю другую назву — «ніндзя». Наколькі небяспечны для Беларусі «Амікрон-ніндзя», распавяла ў эфіры СТБ начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.


Спецыяліст адзначыла, што ход хваробы такі ж, як і ў іншых штамаў «Амікрона» і нават лягчэйшы.

— «Ніндзя» пакуль распаўсюджваецца ў асноўным у ЗША і ў Еўропе. Па тых даных, якія ў іх ёсць, гэта лёгкая і сярэдняя ступень цяжкасці, — сказала Іна Карабан.

Пры гэтым прадстаўнік ведамства адзначыла, што новыя штамы могуць і не рэагаваць на імунны адказ. Таму яна рэкамендуе праводзіць бустарную вакцынацыю, каб прадухіліць развіццё цяжкіх ускладненняў пасля захворвання.

Паводле слоў Іны Карабан, цяпер у Беларусі адзначаецца невялікае павелічэнне колькасці хворых.

— Мы бачым, што выпадкі паволі ўжо пачынаюць прырастаць. І сітуацыя ў краінах вакол нас гэта паказвае. Каранавірус становіцца бліжэй да сезоннага. Чакаем, як і грып, але толькі ковід будзе крыху раней.

Сёння ў Беларусі вакцынацыю праводзяць расійскім «Спадарожнікам» і кітайскім «Сінафармам».

— Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае пытанні наконт новых вакцын. Гэта тая ж інтэрназальная вакцына. Калі будзе запыт на вакцынацыю дзяцей малодшага ўзросту, то, магчыма, мы разгледзім вакцыну кубінскай вытворчасці, якая была ў нас нядаўна зарэгістраваная — Soberana Plus, — адзначыла спецыяліст.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.