Вы тут

Сезон палявання на лася, лань і высакароднага аленя адкрыецца ў Беларусі з 20 жніўня


Сезон палявання на лася, лань і высакароднага аленя адкрыецца ў Беларусі з 20 жніўня. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.


Да 30 верасня дазволена здабываць дарослых самцоў, у тым ліку трафейнай якасці, а таксама селекцыйных жывёл (без уліку полу і ўзросту).

Адкрыццё сезону палявання прымеркавана да пачатку перыяду размнажэння (гона) аленевых і праводзіцца, як правіла, з прынаджваннем самцоў (на вабу).

Дазволеныя спосабы палявання -- ружэйны з засады, з падыходу на працягу сутак. Дазволеныя прылады палявання -- наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тысяч джоўлей, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.