Вы тут

Перад пачаткам вучэбнага года БЧ праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека»


З 22 жніўня па 4 верасня на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі ўзмоцняць работу па папярэджанні і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. 


Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, у час якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Будзе ўзмоцнены кантроль з боку ўсіх падраздзяленняў Беларускай чыгункі. 

Дадаткова на вакзалах і ў цягніках грамадзян праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарта. Таксама падлеткам і іх бацькам нагадаюць аб правілах паводзінаў на чыгунцы, у тым ліку і на бацькоўскіх сходах, якія пройдуць перад 1 верасня ў школах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра магістралі, з пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 60 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на два здарэнні менш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Пацярпелі 62 чалавекі, з іх 47 — загінулі. Сярод агульнай колькасці выпадкаў невытворчага траўматызму з пачатку года былі траўміраваны чатыры непаўналетнія, двое з якіх смяротна.
Варта адзначыць, што 40 працэнтаў пацярпелых грамадзян знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.