Вы тут

Мінлясгас запрашае прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе ідэй па новых спосабах прымянення драўніны і драўняных адходаў


У мэтах стварэння ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў краіне, у рамках выстаўкі «ЛЕСДРЭЎТЭХ-2022» рыхтуецца да правядзення рэспубліканскі конкурс ідэй па новых спосабах прымянення драўніны і адходаў WOOD INNOVATION.


Запрашаюцца да ўдзелу аўтары новых ідэй, распрацовак, вынаходстваў, звязаных з выкарыстаннем драўніны і драўняных адходаў у прамысловасці, энергетыцы, будаўніцтве, добраўпарадкаванні, паўсядзённым жыцці чалавека.

Прыём заявак — да 26 жніўня.

Дадатковая інфармацыя аб конкурсе ідэй, дакументы і кантактная інфармацыя на сайце выставы https://lesdrevtech.by

Публічная прэзентацыя ідэй (канцэпцый) адбудзецца ў рамках XX Міжнароднай спецыялізаванай выставы-кірмашу «ЛЕСДРЭЎТЭХ-2022» 16 верасня.

Найбуйнейшае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства лесапрамысловага комплексу рэспублікі — юбілейная XX Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш тэхнікі і тэхналогій лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці «ЛЕСДРЭЎТЭХ-2022» — адбудзецца ў перыяд з 15 па 17 верасня па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111Б (Мінск-арэна).

Арганізатары выстаўкі: Міністэрства лясной гаспадаркі і РУП «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.