Вы тут

У краіне пачынаецца сезон палявання на гуся


З 17 верасня ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на гусей (гусь белалобы, гусь-гуменнік, гусь шэры, казарка канадская), які працягнецца па 11 снежня. У дадзены перыяд дазваляецца здабыча птушак любога полу і ўзросту, нагадвае Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.


Фота: Дзяржінспекцыя

Паляванне можа праводзіцца ў светлы час сутак спосабамі — з засады, з падыходу, з пад’езда на маламерных суднах (без рухавіка або з непрацуючым рухавіком). Дазваляецца выкарыстанне гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам, выкарыстанне паляўнічых сабак усіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў. Дапускаецца бязружэйнае паляванне з выкарыстаннем лоўчых птушак.

У дзяржінспекцыі звярнулі ўвагу, што нават ненаўмысная здабыча ў працэсе палявання дзікай жывёлы, не аднесенай да паляўнічай, ці паляўнічай жывёлы, не названай у паляўнічай пуцёўцы, можа абярнуцца сур’ёзнымі наступствамі і можа надоўга пазбавіць паляўнічага магчымасці займацца аматарскім паляваннем. Менавіта таму кожны паляўнічы абавязаны ўмець выразна адрозніваць паляўнічых жывёл, ведаць адметныя прыкметы дзікіх жывёл, якія не з’яўляюцца паляўнічымі, у тым ліку ўключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Верагоднасць сустрэць падчас палявання рэдкіх, у тым ліку «чырвонакніжных» птушак, значна ўзрастае восенню ў перыяд іх масавай міграцыі (восеньскага пралёта). Акрамя шэрага жураўля ці чорнага бусла ў полі зроку паляўнічых могуць патрапіць і іншыя рэдкія птушкі, здабыча якіх забаронена заканадаўствам. Напрыклад, гусь піскулька, які знешне падобны на гусь белалобага.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.