Вы тут

Беспрацоўныя бываюць розныя


Першым гэта зрабіў Чэрвеньскі раён. Менавіта таму тут адбылася выязная нарада аблвыканкама па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» з удзелам кіраўніка рэгіёна Аляксандра Турчына.


На пачатак верасня ў Мінскай вобласці было амаль 15,5 тысячы вакансій. Гэта трохі менш, чым летась. Амаль не змянілася і колькасць тых, хто звярнуўся ў органы занятасці, больш за 11 тысяч з іх сёлета працаўладкаваліся. Колькасць беспрацоўных у вобласці зменшылася больш чым на тысячу чалавек (узровень беспрацоўя 0,1 працэнта). На ўліку ў службе занятасці цяпер зарэгістравана каля 700 чалавек.

У Мінскай вобласці 23 камісіі вырашаюць праблемы занятасці насельніцтва. За паўгода яны заслухалі 26,5 тысячы грамадзян. З іх амаль тры тысячы вядуць асацыяльны лад жыцця.

На Чэрвеньшчыне прадстаўнікі службы занятасці, райвыканкама, іншых зацікаўленых падраздзяленняў абышлі ўсіх грамадзян раёна, што лічацца ў базе незанятых у эканоміцы, і зрабілі яе больш дакладнай.

— На прыкладзе Чэрвеньскага раёна я хацеў бы паказаць работу, якая вядзецца ў гэтай сферы, — сказаў Аляксандр Турчын. — Наша задача — максімальна персаніфікаваць катэгорыю незанятых у эканоміцы. Мы павінны разумець, як працаваць з кожнай, дзе варта больш увагі ўдзяліць падатковай службе, дзе патрабуецца дапамога органаў унутраных спраў, сельсавета, устаноў адукацыі.

Па меркаванні Аляксандра Турчына, у першую чаргу неабходна звярнуць увагу на асацыяльных непрацоўных, якія ствараюць пагрозу для грамадства, сваёй сям'і, суседзям. А таксама на людзей, занятых у ценявым бізнесе, падказаць ім, як правільна плаціць падаткі, удзельнічаць у дзяржаўных расходах, працаваць легальна. Вопыт работы Чэрвеньскага раёна, па словах кіраўніка цэнтральнага рэгіёна, павінен быць распаўсюджаны на ўсю Мінскую вобласць.

Аляксандр Турчын звярнуў увагу прысутных, што значная роля ў працаўладкаванні незанятых у эканоміцы належыць сельскім Саветам. Дэпутаты ведаюць мясцовых жыхароў, іх лад жыцця.

— Над пытаннямі занятасці мы працуем на працягу некалькіх гадоў, — заўважыла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. — Пэўная катэгорыя грамадзян у нашай краіне не працуе. Пры гэтым спажывае дзяржаўныя даброты, паслугі, прычым на льготных умовах. Гэта жыллёва-камунальныя паслугі, медыцынскія, адукацыйныя, транспартныя. У Канстытуцыі прапісаны не толькі сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы перад чалавекам, але і абавязацельствы грамадзяніна перад дзяржавай. Мы яшчэ раз прааналізавалі, як складваецца сітуацыя з незанятымі ў эканоміцы ў Мінскай вобласці на прыкладзе Чэрвеньскага раёна. Галоўнае — разабрацца ў тым, па якой прычыне не працуе чалавек. Зыходзячы з гэтага, трэба прымаць адпаведныя меры. Яны павінны быць адраснымі. Калі чалавек не працуе на працягу пяці гадоў, то праверыць, на якія даходы ён жыве, — у кампетэнцыі падатковых органаў. Калі чалавек вядзе асацыяльны лад жыцця, то мы разумеем, чыя гэта зона адказнасці і хто павінен з ім працаваць.

Звярнула Ірына Касцевіч увагу і на такую катэгорыю, як маладыя людзі да 31 года, што занесены ў базу незанятых у эканоміцы. Па словах міністра, іх неабходна максімальна прыцягнуць на рынак працы, пакуль яны не страцілі жадання, навыкаў, кваліфікацыі, якую атрымалі ў прафтэхвучылішчах, каледжах.

На нарадзе намецілі планы па далейшай рэалізацыі Дэкрэта № 3, вызначылі меры па рабоце з кожнай катэгорыяй грамадзян. Праз пэўны час да гэтага пытання вернуцца, каб прааналізаваць канкрэтныя вынікі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.