Вы тут

“Вы – пачатак прыгажосці, вы – жыцця першапрычына”


Часопіс “Алеся” сумесна з ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” абвяшчаюць конкурс творчых работ “Вы – пачатак прыгажосці, вы – жыцця першапрычына”, прысвечаны беларускай жанчыне.


Мэты конкурсу:

  • папулярызацыя вобразу беларускай жанчыны – працаўніцы, маці, бабулі, дачкі, каханай, спадарожніцы і сяброўкі;
  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да важнасці тэмы, прывіванне павагі да беларускай жанчыны, усведамленне значнасці яе грамадскай і жыццёвай місіі;
  • далучэнне да літаратурнай творчасці чытачоў і падпісчыкаў часопіса;
  • выяўленне і заахвочванне таленавітых аўтараў.

Умовы правядзення конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел паўналетнія чытачы і падпісчыкі часопіса “Алеся”.

Мовы конкурсу – беларуская, руская

На конкурс прымаюцца творы ў малых паэтычных жанрах (верш, санет і г.д.) і малых празаічных жанрах (аповед, казка, эсэ).

Увага! Адным удзельнікам на конкурс могуць быць прадстаўлены наступныя работы:

  • паэтычныя творы, чый сукупны аб’ём не павінен перавышаць 48 радкоў;
  • 1 (адзін) празаічны твор аб’ёмам не больш за 6000 знакаў (с прабеламі).

Адзін удзельнік можа прадставіць на конкурс творы ў абедзвюх намінацыях або ў адной з намінацый.

Творчыя работы, якія перавышаюць указаныя аб’ёмы, не разглядаюцца!

У конкурсе ўдзельнічаюць творы, якія раней нідзе не публікаваліся.

Творчыя работы дасылаюцца на электронны адрас: alesya@zviazda.by або на паштовы адрас: 220013 г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя часопіса “Алеся” з паметкай: “Конкурс”.

Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам і не парушае нічыіх правоў.

Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.

Афармленне работ

Конкурсныя работы павінны быць набраныя на стандартных лістах фармату А4, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1, палі – стандартныя.

Да конкурсных работ прыкладаюцца наступныя звесткі пра аўтара і твор: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання, кантактны тэлефон, адрас, e-мэйл.

Тэрміны правядзення конкурсу

Прыём работ: з 25 верасня па 1 снежня  2022 г.

Вызначэнне пераможцаў – з 1 снежня  2022 г. па 15 снежня 2022 г.

Публікацыя вынікаў конкурсу – у №1 часопіса “Алеся” за 2023 год.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне

Вынікі конкурсу падводзяцца ў дзвюх намінацыях – “Найлепшы паэтычны твор” (1-е, 2-е, 3-е месца) і “Найлепшы празаічны твор” (1-е, 2-е, 3-е месца). Конкурсныя работы ацэньвае журы, у склад якога ўваходзяць  члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і супрацоўнікі часопіса “Алеся”.

У конкурсных работах ацэньваюцца літаратурныя вартасці твораў: арыгінальнасць, наяўнасць аўтарскага стылю, паўната раскрыцця тэмы, ідэйны змест. Ацэньваецца таксама адпаведнасць патрабаванням конкурсу, следаванне нормам беларускай ці рускай мовы.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны падпіскамі на часопіс “Алеся” на 1-е паўгоддзе 2023 года. Творы пераможцаў конкурсу будуць надрукаваны на старонках часопіса “Алеся” ў 2023 годзе.

Дасылаючы творы, удзельнікі конкурсу даюць згоду на апублікаванне сваіх работ у часопісе “Алеся”. Аргкамітэт не нясе адказнасці за парушэнне канкурсантамі аўтарскіх правоў на заяўленыя імі творы.

Аргкамітэт конкурсу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.