Вы тут

Да ўдзелу ў XX з’ездзе КПК абраны 2296 дэлегатаў


2296 дэлегатаў былі абраны для ўдзелу ў маючым адбыцца ХХ з’ездзе Камуністычнай партыі Кітая, адзначаецца ў апублікаванай афіцыйнай заяве, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле заявы, дэлегаты былі абраны ў адпаведнасці са Статутам партыі і патрабаваннямі ЦК КПК. Дэлегатамі сталі выбітныя члены КПК, якія валодаюць высокімі ідэйна-палітычнымі якасцямі, адметным стылем працы, кампетэнтныя ў абмеркаванні дзяржаўных спраў і дасягнулі выдатных поспехаў у сваёй дзейнасці.

Забяспечана шырокая прадстаўленасць дэлегатаў. Іх структура і размеркаванне рацыянальныя, а састаўныя прапорцыі адпавядаюць патрабаванням ЦК КПК. У склад выбраных дэлегатаў увайшлі як кіруючыя партыйныя кадры, так і члены партыі, якія знаходзяцца на перадавой лініі вытворчасці і работы, пэўная колькасць жанчын-членаў партыі і членаў партыі з ліку прадстаўнікоў нацменшасцяў, а таксама прадстаўнікі такіх сфер, як эканоміка, навука і тэхніка, нацыянальная абарона, палітыка-прававая сістэма, адукацыя, прапаганда, культура, ахова здароўя, спорт, сацыяльнае кіраванне і г.д. Іх кваліфікацыю для ўдзелу ў з’ездзе павінна пацвердзіць спецыяльная мандатная камісія.

Як вядома, ХХ Усекітайскі з’езд Кампартыі Кітая адкрыецца 16 кастрычніка ў Пекіне. Раней Палітбюро ЦК КПК адзначала, што партыйны форум будзе надзвычай важным, на ім будзе падкрэслена неабходнасць распрацаваць планы дзеянняў і асноўныя палітычныя ўстаноўкі, садзейнічаць усеагульнай заможнасці насельніцтва, прасоўваць партыйнае будаўніцтва як новую вялікую праграму, садзейнічаць фарміраванню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, змагацца за ўсебаковую пабудову мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы і садзейнічаць працэсу вялікага адраджэння кітайскай нацыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.