Вы тут

Рэкордная колькасць заявак пададзена на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў


«Усяго ў аргкамітэт паступіла 187 заявак: з іх 96 — на „Найлепшы інавацыйны праект“ і 91 — на „Найлепшы маладзёжны інавацыйны праект“. Гэта рэкордная колькасць заявак за 13 гадоў правядзення конкурсу, — падкрэслілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. — Сваё жаданне паўдзельнічаць у конкурсе афіцыйна аформілі прадстаўнікі навучальных устаноў, тэхнапаркаў, цэнтраў трансферу тэхналогій, навукова-практычных цэнтраў і арганізацый. Прыём заявак завершаны». 


У 2022 годзе былі аб’яўлены тры новыя дадатковыя намінацыі: «Найлепшы інавацыйны праект у сферы AgroTech», «Канструкцыя кар’ернай тэхнікі» і «Распрацоўка электронікі для цяжкіх умоў эксплуатацыі». У іх могуць прымаць удзел праекты, заяўленыя ў адной з асноўных намінацый.

Для ўсіх удзельнікаў конкурсу запланаваны семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, камерцыялізацыі і бізнес-планаванні.

Цяпер праводзіцца праверка адпаведнасці прадстаўленых дакументаў умовам конкурсу, пасля чаго праекты накіруюць на экспертызу ў дзяржаўныя экспертныя саветы. Па выніках экспертызы будуць адабраны 40 праектаў-фіналістаў, аўтары якіх выступяць з прэзентацыямі на фінальным пасяджэнні савета конкурсу, якое запланавана на снежань 2022 года. 

Савет конкурсу вызначыць у кожнай намінацыі аднаго пераможцу і пяць прызёраў, з іх два ўдзельнікі, якія занялі другое месца, і тры — якія занялі трэцяе месца. Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы ў памеры ад 928 да 2752 беларускіх рублёў. Пяць праектаў будуць адабраны для атрымання сродкаў на камерцыялізацыю ў памеры 18272 беларускіх рублёў.

Конкурс праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БРСМ і, Беларускага інавацыйнага фонду.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.