Вы тут

Мінфін: бюджэт на 2023 год будзе сфарміраваны з дэфіцытам


Бюджэт на 2023 год будзе сфарміраваны з дэфіцытам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае БелТА.


Сёння на разгляд Прэзідыума Саўміна вынесены праекты прагнозных дакументаў на 2023 год — аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі, аб рэспубліканскім бюджэце і змяненнях у Падатковы кодэкс.

«Бюджэт мы плануем з дэфіцытам, таму што пакуль ёсць тэндэнцыя да таго, што нашы кан’юнктурныя даходы ў поўнай меры не аднаўляюцца (калій, нафта). Пэўны памер дэфіцыту будзе, але ён будзе забяспечаны рэсурсамі для таго, каб прафінансаваць расходы. Пакуль мы папярэдне гаворым пра сумы паміж Br3-4 млрд», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Ён расказаў і аб выкананні бюджэту ў 2022 годзе. «У нас быў планавы дэфіцыт у памеры каля Br2,8 млрд. Па выніках 9 месяцаў дэфіцыт каля Br2,3 млрд. Гэта значыць, мы ў планавых параметрах ідзём. Асаблівых праблемных пытанняў няма, усё фінансуем у поўным аб’ёме», — падкрэсліў міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.