Вы тут

Беларускія веласіпедысты ўдала стартавалі на міжнародным турніры ў Омску


У Омску працягваюцца міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку «Кубак Садружнасці сярод сібірскіх рэгіёнаў і Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелТА.


У рамках Кубка Садружнасці праходзіць «Гран-пры Омска», удзел у якім прымаюць каманды Беларусі, Казахстана, а таксама зборныя Санкт-Пецярбурга, Новасібірскай, Свярдлоўскай, Кемераўскай, Чэлябінскай і Омскай абласцей Расіі.

Пасля двух дзён турніру ў актыве нашых веласіпедыстаў 10 медалёў. Па тры ўзнагароды спаборніцтваў сярод спартсменак не старэйшыя за 18 гадоў заваявалі юніёркі Паліна Конрад (2 Золата, 1 срэбра), Аліна Кароткіна (1 Золата, 2 срэбра) і Ксенія Шынкарэнка (3 бронзы). Яшчэ адзін сярэбраны медаль па выніках мужчынскага скрэтчу выйграў наш Аляксей Шманцарь.

У заключны дзень спаборніцтваў 29 верасня веласіпедысты разыграюць медалі ў каманднай гонцы праследавання, кейрыне і мэдысане.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.