Вы тут

Конкурс паспяховых жанчын «Дочкі-маці» пройдзе ў Гомелі 11 кастрычніка


У Гомелі 11 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у гарадскім Цэнтры культуры пройдзе конкурс паспяховых жанчын «Дочкі-маці», паведамілі БелТА арганізатары.


Паспяховыя мамы і іх не менш паспяховыя дочкі раскажуць у выступленнях аб сваіх сем’ях — у тым ліку аб іх гісторыі, традыцыях, формах выхавання, раскрыюць творчыя здольнасці і таленты, паўдзельнічаюць у конкурсе псіхалагічных сітуацый. Імёны ўдзельніц да старту конкурсу застаюцца ў сакрэце. Паведамляецца толькі, што ў іх ліку вядомыя спартсмены і ўрачы, грамадскія і культурныя дзеячы.

У журы конкурсу — прадстаўнікі мужчынскай паловы адміністрацыі горада і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха.

«Такі праект рэалізуецца ў краіне ўпершыню і пройдзе пры падтрымцы абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын і адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля», — адзначылі арганізатары.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.