Вы тут

Профільныя інжынерныя класы «У свеце навукі і тэхнікі» з’явяцца ў школах Беларусі


Профільныя інжынерныя класы «У свеце навукі і тэхнікі» з’явяцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы прарэктар БНТУ Георгій Вяршыня перад пачаткам першага этапу рэпетыцыйнага тэсціравання, паведамляе БелТА.


«Мы падрыхтавалі праграму па стварэнні профільных інжынерных класаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і прадставілі яе ў Міністэрства адукацыі. Класы будуць называцца „У свеце навукі і тэхнікі“. Модуль распрацаваны, прапанова школам зроблена. Ёсць вельмі вялікая зацікаўленасць. Інжынерныя класы для нашай краіны як для індустрыяльнай дзяржавы вельмі важныя, паколькі БНТУ працуе на рэальны сектар эканомікі», — распавёў Георгій Вяршыня.

Паводле яго слоў, выпускнікам інжынерных класаў могуць быць прадстаўлены льготы пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці ў ВНУ. «Праз два гады мы напішам ліст у Міністэрства адукацыі і занясём змены ў правілы прыёму па інжынерных класах. Атрымаецца аналагічная сітуацыя, як з падкласамі. Калі браць сістэму вышэйшай адукацыі інжынернай накіраванасці, я б наогул хацеў, каб гэта былі абсалютна ўсе мэтавыя месцы. Трэба БЕЛАЗу спецыялісты? Прадпрыемства заказвае пэўную колькасць месцаў. І праз 4-5 гадоў да яго прыходзяць яго падрыхтаваныя супрацоўнікі. Гэта самы лепшы варыянт», — адзначыў першы прарэктар БНТУ.

Сёння ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Каля 95 будучых абітурыентаў прынялі ў ім удзел. БНТУ — адна з першых пляцовак, дзе ў Мінску пачалося пробнае тэсціраванне. Таксама сёння РТ пішуць у Ліцэі БДУ. У БДЭУ будучыя абітурыенты пачнуць спрабаваць сябе ў тэстах з 11 кастрычніка, у БДУ — з 15-га, у БДУІР — з 18 кастрычніка, а ў МІПСА — з 19 кастрычніка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.