Вы тут

Надвор'е: У панядзелак — аўторак прыгрэе да 21 цяпла


У пятніцу і суботу надвор'е працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, а гэта значыць, што ў большасці раёнаў захаваецца сухое надвор'е. Толькі ў ранішнія і дзённыя гадзіны 15 кастрычніка да крайніх заходніх рэгіёнаў наблізіцца малаактыўны франтальны раздзел, які абумовіць кароткачасовыя дажджы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У суботу чакаецца пераважна без ападкаў. Толькі ў ранішнія і дзённыя гадзіны ў некаторых раёнах па крайнім захадзе магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, а на захадзе — да 9 цяпла. У крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах сіноптыкі абяцаюць замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Днём слупок тэрмометра падымецца да адзнакі плюс 11—17 градусаў.

У нядзелю надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе фарміраваць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і малаактыўны атмасферны фронт, які ідзе з Заходняй Еўропы. Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах магчымы туман. Ноччу тэмпература паветра складзе плюс 1—8 градусаў, а па захадзе — плюс 9—11 градусаў. У крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах будуць замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Удзень да плюс 11—17, па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 19.

У пачатку наступнага тыдня наша краіна апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў і цёплых няўстойлівых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з Заходняй Еўропы. Таму ў панядзелак уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а днём месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах згусцяцца туманы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па паўднёвым усходзе да плюс 13 градусаў па захадзе. Днём паветра прагрэецца да плюс 11—18 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да плюс 21 градуса.

На наступны дзень будзе таксама камфортна. У аўторак лакальна па краіне будуць адзначацца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6—13 градусаў, днём — плюс 12—18 градусаў. Як адзначаюць сіноптыкі, па паўднёвым усходзе краіны будзе на пару градусаў цяплей.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.