Вы тут

Ідэальнаму транспарту патрэбны рух без перашкод


Беларусь перыядычна хваляць за добрыя аўтамабільныя дарогі. Аднак нават у гэтым сектары хапае праблем.


Паўднёва-заходні абход г. Магілёва.

Працягласць сеткі аўтадарог агульнага карыстання Беларусі складае больш за 87 тысяч кіламетраў. Рэспубліканскія магістралі раскінуліся на 15 926 кіламетраў, у тым ліку дарогі з асфальтабетонным пакрыццём — на 15 238 кіламетраў (95,7 % ад усіх трас).

А вось сітуацыя з мясцовымі транспартнымі артэрыямі крыху іншая. Іх працягласць складае 71 076 кіламетраў, у тым ліку дарог з асфальтабетонным пакрыццём — 31 494 кіламетры (44,3 %), цэментабетонным пакрыццём — 881 кіламетр (1,2 %), чорным гравійным пакрыццём — 897 кіламетраў (1,3 %), гравійным і шчэбневым пакрыццём — 26 189 кіламетраў (36,8 %), мошчаных — 180 кіламетраў (0,3 %). Працягласць грунтавых аўтамабільных дарог складае 11 435 кіламетраў (16,1 %).

Больш за дзесяць мільярдаў рублёў на пяць гадоў

Дзяржпраграма «Дарогі Беларусі» на 2021—2025 гады прадугледжвае інвестыцыі ў дарожную інфраструктуру на суму 10,5 мільярда рублёў. Большая частка гэтых сродкаў — бюджэтныя рэсурсы розных узроўняў. Банкаўскія крэдыты складуць крыху больш за 1 мільярд рублёў.

Некалькі гадоў таму ўрад Беларусі дамовіўся з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі аб фінансаванні некаторых магістраляў і мастоў. Гэта значыць, збіраліся прыцягнуць на такія мэты замежныя крэдыты па нізкіх працэнтных стаўках.

У рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства плануецца прыцягнуць замежныя грошы на рэканструкцыю і тэхнічнае абслугоўванне трасы М10 (мяжа РФ (Селішча) — Гомель — Кобрын). Паводле ацэнак Мінтранса, інвестпраект платнай дарогі ацэньваўся ў 185,8 мільёна еўра. Цяпер аб'яўлены трэці этап конкурсу з мэтай вызначыць забудоўшчыка.

З улікам санкцыйнай палітыкі Захаду ў дачыненні да нашай дзяржавы вылучэнне крэдытных рэсурсаў часова прыпынена. Пакуль уладам даводзіцца спадзявацца на дзяржбюджэт.

Амаль 700 кіламетраў дарог адрамантуюць у краіне да канца года

Як адзначыла прэс-служба Мінтранса, сёлета ў Беларусі адрамантуюць 675 кіламетраў аўтамабільных дарог.

Спецыялісты ведамства ўдакладнілі, што работы будуць праводзіцца ва ўсіх абласцях краіны за кошт дадаткова выдзеленых сродкаў у памеры 300 мільёнаў рублёў. З іх 200 мільёнаў накіруюць на рэспубліканскія дарогі і масты і 100 мільёнаў рублёў — на мясцовую дарожную сетку.

Фінансаванне дазволіць адрамантаваць каля 250 кіламетраў рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і 425 кіламетраў — мясцовага падпарадкавання. Завяршыць работы на рэспубліканскіх магістралях плануюць сёлета.

Усяго па Брэсцкай вобласці адрамантуюць каля 47 кіламетраў аўтамабільных дарог. Гэта будуць участкі дарог М1/Е 30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расіі (Рэдзькі), а таксама Р99 Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна, а трэцім участкам стане дарога М10 мяжа Расіі (Селішча) — Гомель — Кобрын.

У Віцебскай вобласці ў 2022 годзе плануецца завяршыць рамонт на магістралях: Р20 Віцебск — Полацк — мяжа Латвіі (Грыгароўшчына), Р46 Лепель — Полацк — мяжа Расіі (Юхавічы), Р14 Полацк — Мёры — Браслаў, Р45 Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы (Катлоўка), Р18 Верхнядзвінск — Шаркаўшчына — Казяны, Р114 Гарадок — Ула — Камень, Р3 Лагойск — Зембін — Глыбокае — мяжа Латвіі (Урбаны), Р21 Віцебск — мяжа Расіі (Лёзна), Р49 Дымаўшчына (ад аўтамабільнай дарогі Р20) — Шапуры (да аўтамабільнай дарогі М8/Е 95), Р117 мяжа Расіі (Кастрова) — Каханавічы — Верхнядзвінск. Усяго па Віцебскай вобласці будзе адрамантавана каля 36 кіламетраў аўтадарог.

У Гомельскай вобласці да канца года адрамантуюць 52 кіламетры рэспубліканскіх магістраляў. Гэта дарога М10 мяжа Расіі (Селішча) — Гомель — Кобрын.

У Гродзенскай вобласці будуць адрамантаваны ўчасткі: М6/Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы (Брузгі), а таксама Р99 Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна. Усяго ў гэтым рэгіёне будзе адрамантаваны 21 кіламетр аўтадарог.

У Мінскай вобласці плануецца завяршыць рамонт на ўчастку М1/Е 30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расіі (Рэдзькі), а таксама завяршыць пад'езд да мемарыяльнага комплексу «Хатынь» ад аўтамабільнай дарогі М3 і ўчастак дарогі М3 Мінск — Віцебск. Усяго па вобласці адрамантуюць каля 48 кіламетраў аўтадарог.

Таксама будуць адрамантаваны дарогі і ў Магілёўскай вобласці. Гэта будуць участкі трасы М5/Е 271 Мінск — Гомель, М-4 Мінск — Магілёў; М-8/Е 95 мяжа Расіі (Азярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута), Р93 Магілёў — Бабруйск, Р43 мяжа Расіі (Звянчатка) — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р2/Е 85), Р38 Буда-Кашалёва (ад аўтамабільнай дарогі М5/Е 271) — Чачэрск — Краснаполле, Р122 Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы. Усяго па Магілёўскай вобласці будзе адрамантавана каля 46 кіламетраў аўтадарог.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.