Вы тут

Надвор'е: Лістапад у нас — гэта калі днём не больш чым 10—12 цяпла, а ўначы — усё бліжэй да нуля, месцамі замаразкі.


Як ні круці, а на дварэ апошні месяц восені. Далей будзе халадней. Вось і заканчваецца гэты тыдзень няўстойлівым надвор'ем з дажджамі рознай інтэнсіўнасці, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Сіноптыкі нам абяцаюць, што да канца тыдня франтальныя раздзелы будуць прыносіць усё новыя і новыя «порцыі» ападкаў, а тэмпературны фон будзе даволі кантрасны. У пятніцу па ўсходняй частцы Беларусі яшчэ захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія абумовяць у дадзеных рэгіёнах невялікія дажджы. Максімальная тэмпература паветра чакаецца ад плюс 5 да 11 градусаў.

У суботу будзе холадна, але сонечна. У гэты дзень тэрыторыя краіны акажацца на заходняй перыферыі антыцыклону, дзякуючы чаму істотных ападкаў па краіне не чакаецца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 3 градусаў па паўночным усходзе да плюс 6 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём чакаецца да плюс 4—10 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны ў сярэдзіне дня паветра прагрэецца да плюс 12 градусаў.

Уначы 6 лістапада пераважная частка тэрыторыі нашай краіны застанецца пад «крылом» зоны павышанага атмасфернага ціску, а вось на заходнія раёны прарвецца атмасферны фронт, і тут час ад часу прагназуюцца дажджы. Раніцай і днём франтальны раздзел працягне сваё шэсце праз Беларусь, і дажджы распаўсюдзяцца на большую частку краіны. Месцамі будуць згушчацца непрацяглыя туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 — плюс 4 градусы, а па захадзе — плюс 5—9 градусаў. Днём будзе плюс 3—9 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да плюс 11.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, няўстойлівае з дажджамі надвор'е захаваецца і ў першай палове наступнага тыдня. У панядзелак, на свята 7 лістапада, у многіх раёнах краіны пройдуць дажджы. Месцамі магчымы туман. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 да плюс 7 градусаў, а па ўсходзе пры праясненнях — да мінус 2 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе плюс 4—10 градусаў. Па паўднёвым захадзе краіны ноччу чакаецца плюс 8—9, а днём — плюс 11—12 градусаў.

Чакаецца, што ў аўторак начных замаразкаў ужо не будзе. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу будзе 0 — плюс 7 градусаў, а днём — 5—12 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.