Вы тут

БелАЗ прадставіў інавацыйныя распрацоўкі ў Кіраўску і Екацярынбургу


БелАЗ прадставіў свае інавацыйныя распрацоўкі ў Расіі, паведамляе БелТА.


Гандлёвы дом «БелАЗ» са сваімі афіцыйнымі дылерамі «Аўтатэхінмаш» і «БелТрансЛагістык» прынялі ўдзел у двух мерапрыемствах, прысвечаных новым тэхналогіям у горназдабыўной прамысловасці.

Намеснік галоўнага канструктара БелАЗа Павел Мацвееў выступіў з дакладам на тэму «Інавацыі тэхнікі БелАЗ у галіне экалогіі, павышэння прадукцыйнасці і імпартазамяшчэння» на ХІ Міжнароднай канферэнцыі «Горназдабыўная прамысловасць Баранцава Еўра-Арктычнага рэгіёна: погляд у будучыню» ў горадзе Кіраўску Мурманскай вобласці. Канферэнцыя праводзіцца штогод для абмеркавання праблем і перспектыў развіцця горнай галіны, абмену вопытам паміж расійскімі і замежнымі прадпрыемствамі па здабычы і апрацоўцы цвёрдых карысных выкапняў у Арктычнай зоне.

«БелАЗ вядзе пастаянную работу над павышэннем прадукцыйнасці сваёй кар’ернай тэхнікі і змяншэннем кошту перавозкі горнай масы пры здабычы карысных выкапняў. Мы глядзім не толькі на выкарыстанне прыроднага газу і электрычнасці, але і прыглядаемся да такіх відаў паліва, як вадарод і метанол, але гэта ўжо іншая старонка нашага развіцця, якую мы перагорнем ў аглядным будучым», — падкрэсліў у сваім выступленні Павел Мацвееў.

У Екацярынбургу Свярдлоўскай вобласці адбыўся Х Уральскі горнапрамысловы форум «Руднік будучага», прысвечаны экалагічным пытанням горнай галіны і зніжэнню негатыўнага ўплыву горназдабыўных прадпрыемстваў на навакольнае асяроддзе.

Дырэктар па сэрвісе Гандлёвага дома «БелАЗ» Барыс Гарбуноў прэзентаваў новыя распрацоўкі тэхнікі на альтэрнатыўных крыніцах энергіі. На сённяшні дзень экалагічнасць з’яўляецца адным з ключавых напрамкаў інавацыйнай дзейнасці БелАЗа.

ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-Холдынг» — найбуйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Фота: ААТ «БелАЗ»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.